https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мотапрабег у гонар дня дзяржсімвалаў сабраў у Віцебску больш за 300 байкераў


Байкеры адзначылі Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна мотапрабегам па вуліцах Віцебска.
У абласным цэнтры мотакалона з больш як 300 удзельнікаў праехала па шырокіх праспектах. Для аматараў язды на двухколавым хуткасным транспарце, якія сабраліся з усіх куткоў краіны, значнае свята стала падставай пабываць у Віцебску. Мінскія байкеры Мікіта і Анжаліка вырашылі пракаціцца па абласным цэнтры — у родным горадзе маладога чалавека. «Я год не быў у Віцебску, хацелася паглядзець, што змянілася на малой радзіме, што з’явілася новае», — адзначыў Мікіта.

Для яго спадарожніцы паездка ў паўночны рэгіён стала адным са звыклых мерапрыемстваў мотасупольнасці. «Байкеры вельмі дружныя людзі, яны заўсёды прыйдуць адзін аднаму на выручку, і ў гэтым іх галоўная сіла. Віцебск мне вельмі спадабаўся, я тут бываю нячаста, але кожны раз бачу, як ён мяняецца да лепшага», — падзялілася дзяўчына.

На плошчы Перамогі байкеры ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, аддаўшы даніну павагі пакаленню пераможцаў і памяці ахвяр фашызму.

Разам з сябрамі БРСМ матацыклісты сфатаграфаваліся на прыступках мемарыяльнага комплексу з самым вялікім у Віцебску беларускім сцягам.

Далей каманда байкераў адправілася да комплексу культурна-масавага адпачынку імя Савецкай арміі, дзе ўдзельнікі мотапрабегу выканалі разам гімн Беларусі. Таксама ў парку адпачынку адбыўся канцэрт, дзе творчыя калектывы горада прапанавалі вакальныя і танцавальныя нумары. Роў матораў двухколавых жалезных коней змяніўся на гукі барабанаў у выкананні аднаго з калектываў. Тут таксама працавалі тэматычныя мотапляцоўкі, фудкорты, прайшла выстава матацыклаў, а для маленькіх і вялікіх гледачоў былі даступны разнастайныя атракцыёны.

Звязда, 12 траўня 2024
 
Дата публикации:12.05.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Віцебск Байкеры Государственные символы Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме