https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі сёння адзначаюць Дзень сям`і


Міжнародны дзень сем`яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН.
У Беларусі ў гэты дзень таксама адзначаюць рэспубліканскае свята - Дзень сям`і.

Моцная сям`я з`яўляецца асновай развіцця дзяржавы. Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі налічвалася 2 612 413 сем`яў. У 2023 годзе ў краіне было зарэгістравана больш як 56 тыс. шлюбаў.

У рэспубліцы паступова павялічваецца колькасць шматдзетных сем`яў. Цяпер у краіне налічваецца амаль 124 тыс. шматдзетных сем`яў, у якіх выхоўваецца 405 тыс. дзяцей.

Дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем`яў з дзецьмі. У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе дзяцей, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем`яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацпаслуг. У 2024 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,4 млрд, з іх Br1,8 млрд - на выплату дапамог па доглядзе дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

Шэраг гарантый і падтрымка рэалізуюцца і ў сем`ях, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Цяпер каля 12 тыс. дзяцей-сірот выхоўваюцца ў амаль 7,7 тыс. замяшчальных сем`яў. Гэта і апякунскія сем`і, і прыёмныя сем`і, і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Для іх прадугледжана дзяржаўнае забеспячэнне - штомесячныя грашовыя выплаты іх прыёмным бацькам, бацькам-выхавальнікам, апекунам, а таксама кампенсаванне сродкаў на камунальныя паслугі, якія звязаны з утрыманнем дзяцей-сірот.

Меры дзяржаўнай падтрымкі дзейнічаюць таксама для сем`яў, якія ўсынавілі дзяцей. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. нумар 330 "Аб дзяржаўнай падтрымцы сем`яў, якія ўсынавілі (удачарылі) дзяцей" прадугледжаны штомесячныя грашовыя выплаты на ўсыноўленых дзяцей да дасягнення імі ўзросту 16 гадоў. Цяпер на выхаванні грамадзян-усынавіцеляў знаходзіцца больш як 7 тыс. усыноўленых дзяцей. Для больш як 5 тыс. з іх ажыццяўляюцца штомесячныя грашовыя выплаты.

Адной з самых значных мер па падтрымцы сем`яў пры нараджэнні трэціх і наступных дзяцей у Беларусі з`яўляецца сямейны капітал - аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў за 1 студзеня па 31 снежня 2024 года складае Br31 480. Па стане на 1 мая 2024 года для шматдзетных сем`яў адкрыта 137 379 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". Гэта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 54,8 тыс. - на суму Br1,39 млрд. Акрамя таго, штогод шматдзетным сем`ям аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да пачатку навучальнага года.

Важнейшым напрамкам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з`яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. Дзяржаўная падтрымка сям`і накіравана не толькі на павышэнне ўзроўню нараджальнасці і рост матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва, але і на ўмацаванне сям`і як сацыяльнага інстытута, маральнай асновы ўстойлівага развіцця грамадства. З сям`і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фармаванне яго як грамадзяніна і асобы, таму сям`я - аснова развіцця нацыі, важнейшае асяроддзе для захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей. У бягучым пяцігоддзі сямейная палітыка накіравана на папулярызацыю ў грамадстве духоўна-маральных каштоўнасцей інстытута сям`і, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі моладзі да сямейнага жыцця. Гэта прадугледжана дзяржпраграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады.

У Рэспубліцы Беларусь у маі 2024 года праводзіцца рэспубліканская акцыя "Мая сям`я - мая краіна", прымеркаваная да святкавання Дня сям`і. Асноўнымі мерапрыемствамі пазначанай акцыі стануць правядзенне тэматычных прэс-мерапрыемстваў, інфармацыйна-асветных, дабрачынных акцый, тэматычных канферэнцый, конкурсаў, форумаў, круглых сталоў і фестываляў, а таксама культурных, фізкультурна-аздараўленчых і іншых мерапрыемстваў. Апроч таго, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 15-16 траўня будзе праведзена адзіная лекцыя, прысвечаная Дню сям`і.

15 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
День семьи Демографическая безопасность Соцзащита в Беларуси Семейный капитал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме