https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь гатова прыняць спаборніцтвы любога ўзроўню, у тым ліку Суперкубак УЕФА


Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 верасня на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандэрам Чаферынам, які ўпершыню наведвае Беларусь.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне правядзення Суперкубка УЕФА, і калі Мінск будзе вызначаны месцам яго арганізацыі, то краіна зробіць усё магчымае, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні.



"Мы зробім гэта не горш, чым лепшыя сталіцы нашага кантынента", - запэўніў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за тую дапамогу, якую УЕФА аказваў і аказвае самаму масаваму і папулярнаму віду спорту ў Беларусі - футболу.

"Мы спадзяёмся, што з выбраннем вас кіраўніком саюза нашы адносіны, кантакты значна павялічацца і ў нас будзе поўнае ўзаемаразуменне па ўсіх пытаннях. Хоць не магу паскардзіцца і наракаць на мінулыя часы, што ў нас былі нейкія праблемы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"УЕФА заўсёды адгукаўся на нашы просьбы і заўсёды дапамагаў нам, асабліва дзіцячаму спорту, і ніколі мы не чулі з боку саюза нейкага папроку ў наш адрас, што мы не мэтавым чынам выкарыстоўвалі грошы, што мы не дапамагалі дзецям, не дапамагалі футболу", - прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што так будзе і ў далейшым.

Разам з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: "Вы нас ніколі не балавалі вялікімі футбольнымі мерапрыемствамі. Таму калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый у гэтым напрамку будзе думаць, ведайце, што мы гатовы прыняць любыя спаборніцтвы, на любым узроўні, што датычыцца нашага кантынента".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што яму прыемна сустракацца з Аляксандэрам Чаферынам, які прадстаўляе яго любімы від спорту. Славенскі футбольны функцыянер Аляксандэр Чаферын быў выбраны прэзідэнтам УЕФА ў 2016 годзе, а затым у лютым 2019-га быў перавыбраны на новы чатырохгадовы тэрмін.

Адным з галоўных пунктаў у яго прэзідэнцкай праграме з`яўляецца актыўнае інвесціраванне ў развіццё масавага і жаночага футбола. УЕФА застанаваны ў 1954 годзе і ўяўляе сабой кіруючую футбольную арганізацыю на еўрапейскім кантыненце, адну з шасці канфедэрацый Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый аб`ядноўвае 55 еўрапейскіх федэрацый. Яго штаб-кватэра размешчана ў швейцарскім горадзе Ньён. Супрацоўніцтва Беларусі з УЕФА ажыццяўляецца праз асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ), якая з`яўляецца членам саюза з 1993 года.

У Мінску ў 2019 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола прайшла канферэнцыя УЕФА па масавым футболе, у якой прынялі ўдзел каля 200 чалавек з 55 краін Еўропы. Дэкларацыя аб зацікаўленасці ў правядзенні Суперкубка УЕФА 2022 або 2023 гадоў была пададзена ва УЕФА Беларускай федэрацыяй футбола 20 чэрвеня 2019 года.

19 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
УЕФА Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме