https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ірына Курачкіна заваявала першую ўзнагароду беларускай зборнай на ЧС па барацьбе ў Нур-Султане


У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у Нур-Султане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію.
Гэта ўзнагарода стала першай для зборнай Беларусі. У паядынку за трэцяе месца Ірына Курачкіна, якая перамагла ў суцяшальнай схватцы расіянку Марыну Сіманян (19:8), не пакінула шанцаў польскай спартсменцы (4:0). Гэта ўзнагарода пакуль адзіная для беларусаў на планетарным першынстве па барацьбе.

Пацярпеўшы паразы ў ранішняй частцы спаборніцтваў, Хрысціна Федарашка (62 кг) і Марыя Мамашук (68 кг) завяршылі турнірную барацьбу і не выступяць у заўтрашніх вырашальных схватках. Хрысціна Федарашка ўступіла Хенне Катарыне Юхансан са Швецыі (3:0), а Марыя Мамашук не справілася з немкай Аннай Кармэн Шэл (6:8).

У стартах барцоў вольнага стылю, якія сёння правялі папярэднія паядынкі ў вагавых катэгорыях 57 і 65 кг, Уладзіслаў Андрэеў (57 кг) прайграў іранцу Рэзэ Ахмадалі Атрынагарчы (2:4), а Ньургун Скрабін (65 кг) уступіў Тульгу Тумур-Ачыру з Манголіі.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Борьба Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме