https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь афіцыйна адмовілася выдаваць Курманбека Бакіева


Генеральная пракуратура даслала адмову на запыт сваіх калегаў з Кыргызстана аб экстрадыцыі былога кіраўніка краіны, якога вінавацяць на радзіме ў парушэнні шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў масавым забойстве.
Пасля красавіцкіх падзеяў, калі Бакіеў быў зрынуты з пасады прэзідэнта, ён знаходзіцца ў Беларусі. Эксперт-усходазнаўца Сяргей Богдан лічыць, што знаходжанне Бакіева ў Мінску азначае канец яго палітычнай кар’еры.

- Калі б, напрыклад, Бакіеў апынуўся б у Казахстане, не кажучы ўжо пра Маскву, то сапраўды гэта было б найвастрэйшае пытанне, гэта было б контррэвалюцыя, гэта быў бы плацдарм для вяртання. Але з Мінску ён не зможа вярнуцца. Ён прыйшоў у тое месца, адкуль не зможа вярнуцца.

14 чэрвеня была распаўсюджаная інфармацыя пра сына зрынутага прэзідэнта Кыргызстана – Максіма Бакіева, які быў затрыманы і знаходзіцца пад арыштам у Вялікай Брытаніі. Яго абвесцілі ў міжнародны вышук па абвінавачванню ў парушэнні шэрагу эканамічных злачынстваў.

15-06-2010
Радыё Рацыя
 
Дата публикации:15.06.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4498
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме