https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 лютага 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 314 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 лютага

У 1918 годзе Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з`езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву "Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!"

Хто нарадзіўся 21 лютага

1952 год: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Карл Чэрні і брытанскі акцёр Алан Рыкман.

21 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць аднаго з 12 малых прарокаў – Захарыю. Яму маліліся, каб жніво было добрым – у народнай свядомасці гэта звязана з тым, што прарок Захарава ў сне ўбачыў скрутак, які па форме нагадваў серп.

У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, толькі гандлярам і рамеснікам ён абяцаў прыбытак. З Захарыі рыба ў рэках і азёрах пераставала кляваць.

Калі ў гэты дзень марозна, хутка прыйдзе вясна і пацяплее. Тое ж самае прадвяшчаюць гусі, якія мыюцца ў снезе.

Sputnik, 21 лютага 2020
 
Дата публикации:21.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме