https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На МПЗ завяршылі дзесяцігадовую праграму тэхпераўзбраення


На Мінскім падшыпнікавым заводзе завяршылі праграму тэхнічнага пераўзбраення, рэалізацыя якой пачалася яшчэ ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
Сёння на МПЗ увялі ў строй інавацыйную газанагравальную печ. Яна стала заключнай, 41-й адзінкай, новага і мадэрнізаванага абсталявання, прадугледжанага праграмай тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства.

"Работы па ёй пачаліся яшчэ ў далёкім 2010-м годзе. Завяршыць праграму планавалася на працягу некалькіх гадоў. З прыходам Анатоля Савенка, які ўзначаліў МПЗ у кастрычніку 2019 года, інавацыйныя работы атрымалі другое дыханне. І 2021 год Мінскі падшыпнікавы завод сустракае тэхнічна пераўзброеным", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

"Агульныя затраты на правядзенне мадэрнізацыі склалі 44 млн еўра. Выкананы ўсе 26 мерапрыемстваў праграмы, што ўзнімае вытворчы працэс на Мінскім падшыпнікавым заводзе на новы тэхналагічны ўзровень, які адпавядае сусветнаму, - сказаў генеральны дырэктар МПЗ Анатоль Савянок. - Таксама завяршэнне праграмы - гэта пачатак вялікай работы па нарошчванні магутнасцей, вывядзенні з эксплуатацыі ўстарэлага абсталявання, умацаванні нашых канкурэнтных пераваг на міжнародных рынках за кошт інавацыйнага складніка".

Мінскі падшыпнікавы завод - прадпрыемства поўнага тэхналагічнага цыкла: пачынаючы ад атрымання загатовак асобных дэталей, іх далейшай механічнай апрацоўкі і заканчваючы канчатковай зборкай гатовай прадукцыі. Высокі ўзровень якасці вырабляемых падшыпнікаў пацвярджаецца ўласнай акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй. Пад гандлёвай маркай MPZ прадпрыемства выпускае надзейную і даўгавечную прадукцыю, якая знаходзіць шырокае прымяненне ў спажыўцоў як у Беларусі, так і за мяжой.

28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Минский подшипниковый завод Модернизация MPZ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме