https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі: сітуацыя ў свеце з прадуктамі харчавання абсалютна няпэўная


Аляксандр Лукашэнка 26-га ліпеня сабраў вялікую селектарную нараду па ўборачнай кампаніі.
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці сабраліся кіраўнікі ўрада, розных міністэрстваў і ведамстваў. Па відэасувязі да нарады падключыліся губернатары, кіраўнікі ўсіх 118 раёнаў і іх намеснікі, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў.

Прэзідэнт у першую чаргу растлумачыў, чаму было вырашана правесці нараду менавіта ў такой "старой і праверанай" форме.

"Сітуацыя ў свеце з прадуктамі харчавання вельмі няпэўная. Падкрэсліваю, абсалютна няпэўная. У сувязі з ашалелай сітуацыяй у свеце, калі шчыра гаварыць, мы не ведаем, што будзе заўтра, і гэта самае небяспечнае. Многія гавораць аб тым, што мы напярэдадні голаду. Мы гэта адкідваць не можам і задаём сёння пытанне: а раптам? І калі голад, вы ведаеце яго наступствы. Таму нам трэба сабрацца. Гасподзь падарыў нам цудоўныя ўмовы надвор`я ў бягучым годзе, і мы павінны гэтым скарыстацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"І, што немалаважна, я сказаў бы, вельмі важна, мы ў гэтым годзе, калі спрацуем добра, можам нядрэнна зарабіць і паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Словам, сітуацыя вельмі сур`ёзная і, я сказаў бы, надзвычайная з пункту гледжання арганізацыі работ у вёсцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.



26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Продовольственная безопасность Урожай Голод Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме