https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Кітая ўзнагародзіў супрацоўнікаў беларускай міліцыі за забеспячэнне аховы дыпмісіі падчас візіту ў Мінск кіраўніка КНР


Пра гэта паведамляе прэс-група ВНУ.
У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 11 чэрвеня адбылася сустрэча пасла КНР у Мінску з прадстаўнікамі ўпраўлення дэпартамента аховы МУС па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. 

Дыпламат уручыў памятныя падарункі супрацоўнікам дэпартамента, якія забяспечвалі ўзмоцненую ахову пасольства ў перыяд падрыхтоўкі і падчас візіту ў Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

"Беларускі бок надаў вялікую ўвагу гэтаму візіту і правёў добрую падрыхтоўку для забеспячэння яго паспяховасці, — сказаў пасол. — Варта зазначыць, што МУС аказала вялікае садзейнічанне працы нашага пасольства ў гэты перыяд, узмацніла нясенне службы па яго ахове з 4 па 13 мая. Многія з беларускіх міліцыянераў працвалі без выхадных і адпачынку. Ваша праца вельмі адказная, карпатлівая і патрабуе вялікай аддачы, што гаворыць пра высокі прафесіяналізм. Ваша праца з`яўляецца важным складнікам паспяховасці візіту. Гэта гаворыць пра тое, што беларускі ўрад, у тым ліку МУС, паставіўся да гэтага пытання сур`ёзна. Я высока гэта цаню. І, карыстаючыся выпадкам, ад імя ўсяго калектыву пасольства выказваю ўдзячнасць вам за выніковую працу і спадзяюся на далейшае цеснае супрацоўніцтва з Міністэрствам унутраных спраў".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:11.06.2015
Тематика:Образование, Дипломатия
Просмотров:1022
 
Ключевые слова:
МВД Беларуси Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме