https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ выйграў конкурс на ўдзел у двух міжнародных праектах у межах адукацыйнай праграмы ЕС "Эразмус Мундус"


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт выйграў конкурс на ўдзел у двух міжнародных праектах па акадэмічных абменах студэнтамі, выкладчыкамі і вучонымі паміж ВНУ краін СНД і ЕС, якія фінансуюцца адукацыйнай праграмай Еўрасаюза "Эразмус Мундус".
Як паведамляе прэс-служба ВНУ, праект HERMES ("Развіццё гуманітарнай адукацыі на аснове сусветнага вопыту") дазволіць прадстаўнікам БДУ прайсці навучанне і стажыроўку ў сямі ВНУ ЕС — Афінскім нацыянальным універсітэце імя Кападыстрыі (Грэцыя), Сафійскім універсітэце імя Св. Клімента Архідскага (Балгарыя), Талінскім універсітэце (Эстонія), Еўрапейскім універсітэце Віадрына (Германія), Універсітэце Венецыі Ка Фаскары (Італія), Універсітэце Салерна (Італія) і Лінчапінгскім універсітэце (Швецыя).

У межах праекта HUMERIA ("Гуманітарныя навукі, адукацыя, даследаванні і міжкультурныя зносіны паміж ЕС і ВНУ краін ЕІДП") прадстаўнікі БДУ змогуць прайсці навучанне і стажыроўкі ў Талінскім універсітэце (Эстонія), Універсітэце імя Масарыка (Чэхія), Універсітэце Тушыя (Італія), Універсітэце мастацтваў імя Джорджу Энеску (Румынія), Універсітэце Бабес-Баяі (Румынія), Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе (Славакія), Лундскім універсітэце (Швецыя) і Універсітэце Гронінгена (Нідэрланды).

Як адзначае прэс-служба, гэтыя праекты забяспечаць студэнтам, магістрантам, аспірантам, выкладчыкам і маладым вучоным БДУ навучанне ці стажыроўку ў адной з названых ВНУ тэрмінам ад аднаго месяца да трох гадоў. Грант таксама ўключае стыпендыю, аплату праезду да ўніверсітэта і назад. Удзел у праекце дазваляе выбіраць курсы па сваёй спецыяльнасці, працаваць самастойна ў пэўнай прадметнай галіне і адначасова праходзіць навучальныя праграмы дзвюх ВНУ.

У БДУ ўжо дзейнічаюць чатыры міжнародныя праекты "Эразмус Мундус". Конкурсы па ўсіх шасці праектах будуць абвешчаны ў БДУ гэтай восенню.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2013
 
Дата публикации:14.08.2013
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1709
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Конкурс Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме