https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня


Чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі.) выйшаў танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.

SOCAR у гэтым годзе паставіла беларускаму канцэрну "Белнафтахім" пяць партый нафты агульным аб`ёмам каля 420 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса - Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Як паведамлялася, у жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тыс. т нафты сорту White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам.

3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2020
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
SOCAR Нефть Диверсификация Азербайджан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме