https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палепшыць лагістыку гандлю з Беларуссю дапаможа Паўночны марскі шлях


Аб гэтым па выніках перагавораў у Прэзідэнта Беларусі заявіў губернатар Камчацкага края Расійскай Федэрацыі Уладзімір Соладаў.
Паводле слоў кіраўніка расійскага рэгіёна, узаемадзеянне з беларускімі калегамі і вытворцамі даволі цесна вядзецца на працягу апошніх двух гадоў.

"Быў плённы візіт да нас на Камчатку бізнес-місіі. І новыя вехі, якія намечаны, даручэнні, дадзеныя Аляксандрам Рыгоравічам на сустрэчы, вельмі важны для далейшага двухбаковага супрацоўніцтва. Камчатка сёння - гэта рэгіён, у якім рэалізуецца і даецца старт маштабным праектам", - сказаў Уладзімір Соладаў.

У прыватнасці, на сустрэчы было згадана аб задумцы па будаўніцтве ў Ахоцкім моры Пенжынскай прыліўной электрастанцыі. "Гэта стратэгічны праект, які можа змяніць канфігурацыю энергасістэмы ўсяго Далёкага Усходу. І мы будзем рады, калі калегі з Беларусі падключацца да прапрацоўкі гэтага маштабнага праекта", - дадаў губернатар.

Не менш важна і выкарыстанне патэнцыялу Паўночнага марскога шляху для развіцця двухбаковага гандлю. "Камчатка сёння - гэта ўсходнія вароты Паўночнага марскога шляху. Ён дае магчымасць зрабіць лагістыку ў два разы таннейшай і ў два разы карацейшай. Гэта рэальная альтэрнатыва Суэцкаму каналу. У гэтым годзе грузаабарот перасягнуў 20 млн т. А калі мы гаворым пра супрацоўніцтва з Беларуссю, вядома, самы галоўны выклік - гэта адлегласць. Яна можа быць пераадолена па Паўночным марскім шляху, дастаўляючы ў Беларусь запатрабаваную прадукцыю ў выглядзе водна-біялагічных рэсурсаў. І сустрэчныя пастаўкі сельгаспрадукцыі, харчовых тавараў, прадукцыі лакафарбавай галіны могуць забяспечыць грузаабарот", - упэўнены Уладзімір Соладаў.

Бакі дамовіліся, што разам будуць прапрацоўваць усю лагістыку, у тым ліку развіццё партоў у Мурманскай вобласці.

Вынікам візіту ў Беларусь дэлегацыі Камчацкага края стане дэталёвая дарожная карта развіцця супрацоўніцтва, і губернатар упэўнены ў яе дакладнай рэалізацыі. Асноўнымі напрамкамі будзе прадаўжэнне паставак рыбнай прадукцыі, водна-біялагічных рэсурсаў. У гэтым плане ўжо ёсць добрыя прыклады супрацоўніцтва. "І новыя перспектывы мы намецілі. У прыватнасці, рытмічнасць паставак рыбнай мукі і рыбінага тлушчу, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці кармоў у Беларусі", - расказаў губернатар.

Яшчэ адзін напрамак датычыцца забеспячэння Камчацкага края сельскагаспадарчай і кар`ернай тэхнікай. Важна, што стварэнне сервіснага цэнтра на Далёкім Усходзе забяспечыць бесперабойнае сэрвіснае абслугоўванне.

"Цяпер ужо асноўная частка тэхнікі менавіта беларускай вытворчасці закупляецца ў нас на Камчатцы. У абсалютных лічбах гэта больш сціплыя паказчыкі, чым для буйных рэгіёнаў Расіі. Але тут больш важны сам факт і рух наперад", - падкрэсліў Уладзімір Соладаў.

Што датычыцца супрацоўніцтва ў развіцці турыстычных патокаў, губернатар прапанаваў пачаць са школьных абменаў і маладзёжнага турызму, правядзення сумеснай алімпіяды школьнікаў. На Камчатцы ўжо некалькі гадоў праводзіцца Міжнародны маладзёжны экалагічны форум. "Я запрасіў экалагічных лідараў Беларусі, моладзь далучыцца ў гэтым годзе ў жніўні-верасні да нашай ключавой падзеі", - сказаў ён.

Уладзімір Соладаў таксама запрасіў Прэзідэнта Беларусі наведаць Камчацкі край у ходзе аднаго з наступных візітаў у Расію.

5 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:05.02.2024
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Логистика Камчатка Товарооборот Северный морской путь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме