https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пачалася пастаўка беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія марскія парты


Беларускія нафтапрадукты пачалі пастаўляць у расійскія марскія парты. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства транспарту Расіі.
«5 сакавіка для перавалкі ў тэрмінале ТАА «Портэнерга», марскі порт Усць-Луга, некалькімі саставамі адпраўлена больш за 5 тыс. т беларускага бензіну. Першы з гэтых саставаў прыйшоў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў 9 раніцы 6 сакавіка. Як чакаецца, 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал «Портэнерга». Адпраўшчыкам выступіў ААТ «Мазырскі НПЗ», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінтрансе РФ таксама распавялі, што 6 сакавіка з Мазырскага НПЗ адгружаная партыя мазуту агульным аб’ёмам 3,6 тыс. т з перевалкой ў АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал», марскі порт Санкт-Пецярбург.

Пастаўкі адбыліся ў адпаведнасці з падпісаным 19 лютага міжурадавым пагадненнем аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія марскія парты. Дакумент падпісалі міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка і міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў. Пагадненне прадугледжвае перавалку больш 9,8 млн тон грузаў у 2021-2023 гадах. Гэта мазут, бензін, газойль і масла. Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay.

Звязда, 6 сакавіка 2021
 
Дата публикации:06.03.2021
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:391
 
Ключевые слова:
Усть-Луга Нефтепродукты Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме