https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце Мінск расказалі, як пандэмія паўплывала на пасажырапаток


У Нацыянальным аэрапорце Мінск расказалі, як пандэмія паўплывала на пасажырапаток у 2020 годзе.
"Пандэмія COVID-19 аказала значны ўплыў на авіяцыйную галіну і ўнесла свае карэкціроўкі ў вынікі работы мінскага аэрапорта. З-за нестабільнай эпідэміялагічнай абстаноўкі з сярэдзіны сакавіка авіякампаніі сталі масава адмяняць запланаваныя авіярэйсы. Назіраўся перапынак у выкананні міжнародных рэйсаў замежнымі авіякампаніямі, а таксама была адменена значная колькасць рэйсаў базавага перавозчыка - "Белавія", - адзначылі ў прэс-службе.

Нацыянальны аэрапорт Мінск не спыняў сваю работу, прадаўжаючы абслугоўваць пакінутыя ў раскладзе рэйсы, а таксама чартарныя і эвакуацыйныя спецрэйсы з грамадзянамі Беларусі і замежных дзяржаў, садзейнічаючы іх вяртанню дадому. Акрамя таго, аэрапорт прымаў і адпраўляў грузавыя рэйсы, у тым ліку абслугоўваў паветраныя судны з медыцынскай гуманітарнай дапамогай. Паступова сітуацыя мянялася, замежныя авіякампаніі вярталіся да выканання палётаў у Мінск, "Белавія" аднаўляла рэгулярныя рэйсы, была пачата чартарная праграма.

У цэлым за 2020 год Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 1 939 192 пасажыры. У параўнанні з папярэднім годам пасажырапаток упаў на 62 працэнты. Максімальная нагрузка па колькасці абслужаных пасажыраў прыпала на 4 студзеня 2020-га, калі паслугамі мінскага аэрапорта скарысталіся 15 936 пасажыраў у суткі. А вось іх найменшая колькасць прыпала на 21 красавіка 2020-га - 162 чалавекі (у гэты ж дзень у 2019 годзе было абслужана 12 449 чалавек). Колькасць самалёта-вылетаў у 2020 годзе скарацілася на 53,2 працэнта ў адносінах да 2019 года і склала 13 292. Найменшая колькасць абслужаных рэйсаў за суткі ў аэрапорце была зафіксавана 16 красавіка 2020-га - усяго 4 авіярэйсы. Самымі папулярнымі напрамкамі ў пасажыраў аэрапорта ў 2020 годзе былі Кіеў, Стамбул, Амстэрдам, Парыж, Варшава.

"Сапраўды, 2020 год стаў няпростым. Калі па выніках 2019-га мінскі аэрапорт упершыню перасягнуў адзнаку 5 млн пасажыраў і тым самым увайшоў у новую катэгорыю па пасажырскім трафіку, то паводле падагульняючых даных 2020-га назіраецца зусім іншая карціна. Амаль 2 млн - такі пасажырапаток за гэты год. Гэта вярнула нас да аб`ёмаў 2012-га - тады наш аэрапорт абслужыў крыху больш за 1 млн 820 тыс. чалавек", - адзначыў генеральны дырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека.

У пачатку 2020-га назіраўся даволі дынамічны рост колькасці абслужаных пасажыраў і рэйсаў - каля 20 працэнтаў і 7 працэнтаў адпаведна. "Аднак затым адбылося тое, што адбылося. І нам давялося сутыкнуцца з зусім іншымі ўмовамі і лічбамі, шукаць выхады з існуючай фінансавай сітуацыі. І пры гэтым працаваць згодна з устаноўленым рэжымам у ступені, што дазваляе забяспечыць высокі ўзровень бяспекі, бесперабойнае абслугоўванне рэйсаў, пасажырапатоку і іншай спадарожнай дзейнасці, выкананне ўзятых на сябе аэрапортам абавязацельстваў, падтрыманне інфраструктуры ў рабочым стане і недапушчэнне тэхналагічнага спынення вытворчага працэсу. Нямала было задзейнічана рэсурсаў і для забеспячэння проціэпідэміялагічных мер у аэрапорце", - звярнуў увагу гендырэктар.

За снежань 2020 года аэрапорт абслужыў 113 572 пасажыры - гэта на 71,1 працэнта менш, чым за снежань 2019-га. Колькасць самалёта-вылетаў у снежні - 918, што на 59,3 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Па выніках работы ў перыяд навагодніх свят (з 25 снежня 2020-га па 10 студзеня 2021-га) мінскім аэрапортам скарысталіся 58 314 пасажыраў. Колькасць самалёта-вылетаў - 470. Самым напружаным днём у рабоце аэрапорта стала 30 снежня: у гэты дзень абслужана 5060 пасажыраў. Найбольш загружанымі напрамкамі ў гэты перыяд сталі Кіеў, Стамбул, Варшава, Ерэван, Амстэрдам.

"У будучыню стараемся глядзець з аптымізмам, нейкія пазітыўныя прагнозы робім, але асцярожна, таму што ўмовы мяняюцца пастаянна. Тым не менш мы прадаўжаем працаваць і над тым, каб аднойчы парадаваць нашых пасажыраў новымі напрамкамі", - рэзюмаваў Вячаслаў Харанека.

19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:344
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Национальный аэропорт Мінск Пандемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме