https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана


Аб гэтым паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан у дні Міжнароднага кангрэса чытання, які пройдзе там 11-12 верасня.

Ініцыятарам стварэння цэнтра стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У дар Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана будзе перададзена бібліятэчка Саюза пісьменнікаў Беларусі з твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў з іх аўтографамі і пажаданнямі.

"У адной з галоўных залаў бібліятэкі - "Мастацтва" - адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой", якая сведчыць аб унікальнасці нашай краіны, прываблівае яе выдатнымі мясцінамі, чаруе прыродай і высокай дахоўнасцю", - адзначыла Алена Стэльмах.

Беларускі бард Генадзь Парыкін выканае аўтарскія песні пра Беларусь і Казахстан, з якім звязана значная частка яго жыцця. На прэзентацыю цэнтра запрошаны прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Казахстане, Беларускага культурнага цэнтра "Радзіма", удзельнікі міжнароднага кангрэса чытання "Культура чытання ў сучасным свеце".

Сярод гасцей лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Кадзуа Ісігура, вядомыя сучасныя пісьменнікі Халед Хасейні, Януш Вішнеўскі, Эльчын Сафарлі, Гузель Яхіна, Віктар Пялевін, пісьменнікі і паэты Казахстана.

Акрамя таго, у рабоце кангрэса прымуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Міжнароднай асацыяцыі карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў электронных бібліятэк і новых інфармацыйных тэхналогій і іншых міжнародных культурных арганізацый.

5 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2018
Тематика:Культура, Казахстан
Просмотров:1004
 
Ключевые слова:
Литература Книгоиздание Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме