https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за тысячу моладзевых экіпажаў працуюць на ўборачнай у Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў БРСМ.
Паводле даных штаба, на палях беларускіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый у час уборачнай кампаніі працуюць 1042 моладзевыя экіпажы камбайнераў, на адвозе збожжа задзейнічаны 789 маладых кіроўцаў. Найбольш іх у Мінскай вобласці - 216 і 146 адпаведна.

"Традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах краіны сярод моладзевых уборачных экіпажаў і маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа пры ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, арганізаваны спаборніцтвы. Іх мэта не толькі ў павышэнні прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, і ў заахвочванні іх працоўнай ініцыятывы, але і ў папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій адпаведнага профілю", - адзначылі ў рэспубліканскім штабе студатрадаў. 

Бацькам маладых механізатараў і кіроўцаў, якія асабліва вызначацца ў час уборачнай кампаніі, БРСМ накіруе падзячныя пісьмы за дастойнае выхаванне сыноў і дачок, прывіццё ім любові да працы і роднай зямлі. 

Свой унёсак у харчовую незалежнасць Беларусі ўносяць і сельскагаспадарчыя атрады. Цяпер тэрытарыяльныя штабы студэнцкіх атрадаў БРСМ заключылі з прадпрыемствамі аграрнага комплексу дагаворы на работу 173 сельскагаспадарчых студэнцкіх атрадаў.

Колькасць рабочых месц перасягае 4,2 тыс. У жніўні-верасні сельскагаспадарчыя атрады будуць задзейнічаны ў асноўным на ўборцы сельгаспрадукцыі, ільну.

Акрамя таго, яны будуць працаваць на зернесушыльных комплексах.

На гэты момант у складзе 133 студэнцкіх атрадаў сельскагаспадарчага профілю працаўладкавана больш за 1,6 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Інфармацыю аб рабоце моладзі на палях краіны можна знайсці ў групах БРСМ у сацыяльных сетках.

7 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1014
 
Ключевые слова:
Молодёжь Урожай БРСМ Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме