https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства


Адпаведную задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў 29 верасня ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, дзе азнаёміўся з ходам асенніх палявых работ.
"Наступны год мы аддадзім поўнасцю парадку, культуры земляробства, культуры на палях. Гэта будзе наш галоўны год", - заявіў Прэзідэнт.

"Больш не разлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку. Год добры, зарабляйце грошы. Мы павінны сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных работах. Трэба прыводзіць у парадак краіну і нарэшце жорстка паставіць пытанне па рэкультывацыі былых ферм", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна размова ішла аб рабоце прыватнага бізнесу ў сферы сельгасвытворчасці. У Клецкім раёне быў такі вопыт, аднак практыка паказала, што прыватнікі таксама не заўсёды працуюць эфектыўна і ў поўнай меры выкарыстоўваюць прадастаўленыя ім землі.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў звяртаць увагу на такія факты, калі яны маюць месца, і прымаць неабходныя меры. Пра важнасць эфектыўнага гаспадарання на зямлі гаварылася і ў час наведвання Прэзідэнтам поля з кукурузай і пакуль яшчэ экзатычнай для Беларусі сельгаскультурай - сорга, якое яшчэ называюць суданскай травой. Яго таксама нарыхтоўваюць на сілас для патрэб жывёлагадоўлі. Але яго асаблівасць у тым, што гэта культура добра пераносіць засуху і менш патрабавальная да ўрадлівасці глебы, чым прывычныя для Беларусі збожжавыя і кукуруза.

Аляксандру Лукашэнку падрабязна расказалі аб пажыўных якасцях сорга, а таксама ў цэлым аб распрацаваных прапановах па саставе кармавой базы ў залежнасці ад рэгіёнаў краіны, мэтазгоднасці выкарыстання тых ці іншых культур.

Было падкрэслена, што ў аграрыяў у кожным асобным рэгіёне і гаспадарцы ёсць выбар, што менавіта вырошчваць і ў якой колькасці, зыходзячы з мясцовых умоў. "Вывад адзін - варыянты ёсць. Гэта яго (кіраўніка) справа. А разумны кіраўнік, дзе землі крыху прасцейшыя, беднаватыя, пасее 50-100 га сорга", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з гэтым міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц далажыў, што праведзеныя разлікі пацвярджаюць магчымасць сфарміраваць вельмі нізкі сабекошт пры вытворчасці малака з выкарыстаннем толькі традыцыйных для Беларусі кармавых культур.

Асабліва гэта актуальна для Віцебскай вобласці, дзе ў многіх раёнах немэтазгодна вырошчваць вялікія аб`ёмы збожжавых і асноўная іх спецыялізацыя ў сельскай гаспадарцы павінна быць звязана з мясной жывёлагадоўляй.

"Трэба пераарыентаваць іх структуру (пасяўных плошчаў.), каб яны не збожжавыя сеялі. Да гэтага часу 4 тыс. га не ўбралі. Гэта трэба ўжо забыць, там ужо ўбіраць няма чаго. Таму навошта сеяць тое, што мы ўжо ў кастрычніку ўбіраем, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Вось варыянты. Выбірайце і адказвайце. Вы павінны мець свае грошы".

Асобны акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на пытанні дысцыпліны. Ён падкрэсліў, што ў гэтым плане нельга пад некага падладжвацца, а важна патрабаваць дакладнага выканання пастаўленых задач. "Усе ведаюць, як рабіць. Галоўнае - прымусіць людзей выконваць. За тое, што вы строга будзеце патрабаваць за выкананне тэхналогіі, вас ніхто ніколі не прыцягне да адказнасці", - рэзюмаваў беларускі лідар.

29 верасня 2017 , Клецкі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:586
 
Ключевые слова:
Посевная кампания Віцебск Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме