https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сусветны банк выдзеліць Беларусі дадатковую пазыку на $14 млн для развіцця ляснога сектара


Аб гэтым ішла размова на сустрэчы групы спецыялістаў Сусветнага банка і Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Эксперты абмеркавалі рэалізацыю праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" і магчымасць выдзялення дадатковага фінансавання пад гэты праект.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер даў станоўчую ацэнку рабоце беларускіх спецыялістаў і адзначыў важную функцыю, якую выконваюць лясы. Гаворачы аб магчымасці выдзялення дадатковай пазыкі ў памеры $14 млн,

Аляксандр Крэмер паведаміў, што было прынята станоўчае рашэнне. Аднак спецыялістам трэба будзе яшчэ правесці нямала работы: падрыхтаваць дакументацыю, вызначыць сумесна з Мінлясгасам канчатковы тэрмін закрыцця пазыкі.

"Паколькі цяпер нашы крэдытныя рэсурсы абмежаваны, нам давялося вельмі ўзважана падыходзіць да прыняцця гэтага рашэння. Адным з фактараў на карысць выдзялення дадатковай пазыкі была паспяховая рэалізацыя дзеючага праекта, - адзначыў на сустрэчы кіраўнік прадстаўніцтва. - Другім фактарам на карысць станоўчага рашэння стала імкненне ўсіх арганізацый групы Сусветнага банка аказаць садзейнічанне Беларусі ў рабоце па процідзеянні змяненню клімату".

У сваю чаргу намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Леанід Дзям`янік падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі ўважліва ставяцца да аднаўлення лясоў, аховы навакольнага асяроддзя і паляпшэння экалогіі ў цэлым.

"Я думаю, што гэтыя сродкі пойдуць на добрую справу, дадуць добры вынік. Вы ведаеце, што Беларусь лічыцца лёгкімі Еўропы. Усе абавязацельствы, якія мы ўзялі на сябе, мы выканаем ва ўстаноўленыя тэрміны і з належнай якасцю", - падкрэсліў Леанід Дзям`янік.

Раней Мінлясгас ужо атрымаў ад Сусветнага банка пазыку ў памеры $40,7 млн. Гэтыя грошы былі накіраваны на закупку тэхнікі, стварэнне гадавальнікаў з сучаснай тэхналогіяй атрымання пасадачнага матэрыялу і іншыя мэты. У Беларусі будуюцца тры такія цэнтры: у Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях.

Дзякуючы падтрымцы Сусветнага банка на працягу бліжэйшых трох гадоў сучасныя лесанасенныя комплексы з`явяцца і ў іншых абласцях.

29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:525
 
Ключевые слова:
Всемирный банк Кредиты Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме