https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Латвійскія парты зацікаўлены ў транзіце беларускіх нафтапрадуктаў і грузаў з "Вялікага каменя"


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс па выніках перагавораў з беларускім калегам Андрэем Кабяковым.
Латвійскія парты зацікаўлены ў павелічэнні транзіту беларускіх нафтапрадуктаў і прыцягненні грузаў з Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

"Мы зацікаўлены ў павелічэнні перавозкі нафтапрадуктаў праз латвійскія парты. Вядома, я таксама заклікаю палепшыць канкурэнтаздольнасць латвійска-беларускага транзітнага калідора, праводзячы электрыфікацыю чыгункі", - сказаў Марыс Кучынскіс.

Латвія таксама зацікаўлена ў развіцці трохбаковага супрацоўніцтва Латвіі, Беларусі і Кітая, асабліва ў сферы прыцягнення грузаў з індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і іх транзіту праз латвійскія парты.

"Беларусь з`яўляецца і, я спадзяюся, застанецца важным партнёрам Латвіі па эканамічным супрацоўніцтве, буйнейшым партнёрам па знешнім гандлі сярод краін "Усходняга партнёрства", - падкрэсліў прэм`ер-міністр Латвіі.

Беларусь і Латвія ў 2021 годзе разам прымуць чэмпіянат свету па хакеі. Марыс Кучынскіс выказаў надзею, што ў фінале спаборніцтваў у Мінску згуляюць зборныя Латвіі і Беларусі. "Вельмі добрае пажаданне", - заўважыў Андрэй Кабякоў.

7 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.02.2018
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:709
 
Ключевые слова:
Латвия Великий камень Транзит Морские перевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме