Курс валютпокупкапродажа
USD371.14372.83
EUR420.39423.53
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Беларусы змогуць легалізаваць замежныя даходы


У беларусаў з`явяцца новыя магчымасці дзякуючы валютнай лібералізацыі, якую плануе правесці Нацыянальны банк, лічаць эксперты.
На ўзгадненні ў дзяржорганах знаходзіцца праект дзяржаўнага рашэння, які дае фізічным асобам права свабодна (без неабходнасці атрымання дазволу) адкрываць рахункі за мяжой. Нацбанк разлічвае, што адпаведны дакумент можа быць прыняты ў першым паўгоддзі.

"Даванне насельніцтву права свабодна адкрываць рахункі за мяжой — вялікі плюс для нашых грамадзян. Бо найбольш канкурэнтаздольная частка насельніцтва гатовая і хоча аказваць паслугі замежным кампаніям і зарабляць на гэтым грошы", — адзначыла адвакат, партнёр адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры" Алена Сапега.

Паводле яе слоў, замежныя працадаўцы хочуць залічваць зарплату беларусам на карт-рахункі, якія адкрытыя па месцы рэгістрацыі кампаніі.

"Многія беларусы на сённяшні дзень заяўляюць пра жаданне аказваць прафесійныя паслугі расійскім (і не толькі) кампаніям. Праблема сёння заключаецца ў тым, што нашы грамадзяне, якія хочуць дыстанцыйна працаваць, не маюць права свабодна адкрываць рахункі за мяжой для атрымання аплаты за сваю працу", — патлумачыла Сапега.

Паводле слоў юрыстаў, тэарэтычна сёння існуе магчымасць атрымаць дазвол Нацбанка на адкрыццё разліковага рахунку за мяжой у фізічных асоб.

"Калі ў фізічных асоб узнікае патрэба ў адкрыцці рахунку за мяжой, і яны звяртаюцца да нас па кансультацыю, мы тлумачым, што для гэтага неабходна атрымліваць дазвол Нацыянальнага банка", — распавёў адвакат адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры" Аляксей Кароль.

Пры гэтым юрысты ў сваёй практыцы не памятаюць выпадку, калі фiзiчнай асобе ўдавалася атрымаць дазвол Нацбанка на адкрыццё рахунку за мяжой.

"Тых грамадзян, якія думаюць пра адкрыццё рахункаў за мяжой без атрымання дазволу, мы папярэджваем аб разнастайных прававых наступствах і прапануем ім ацэньваць рызыкі", — адзначыў Аляксей Кароль.

Згодна з дзейным заканадаўствам, за адкрыццё рахунку за мяжой без атрымання дазволу Нацбанка беларусам пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Аднак, як адзначаюць эксперты, галоўная праблема не толькі і не столькі ў гэтым. Юрыдычная практыка сведчыць, што, не маючы права адкрываць рахункі за мяжой, фізасобы хаваюць не толькі факт наяўнасці такіх рахункаў, але і грошы, якія на гэтыя рахункі паступаюць.

"Калі падатковая інспекцыя даведаецца пра наяўнасць такіх замежных рахункаў, фізасобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці не толькі за незаконнае адкрыццё замежнага рахунку, але і за нявыплату падаткаў з тых сродкаў, якія на замежныя рахункі паступалі", — канстатуе Алена Сапега.

На думку юрыстаў, свабоднае адкрыццё замежных рахункаў, калі гэта адбудзецца, дазволіць беларусам афіцыйна атрымліваць грошы на гэтыя рахункі ад замежных працадаўцаў, афіцыйна дэклараваць даходы і выплачваць падаходны падатак.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Валюта Либерализация Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме