Курс валютпокупкапродажа
USD359.41362.4
EUR420.78424.3
RUR5.385.46
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" за 2017 год павялічылі аб`ём экспарту прадукцыі ў Расію амаль на чвэрць


За 2017 год прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі экспарт у Расію ў параўнанні з 2016 годам на 24,2% да 151 млн долараў ЗША, паведаміла прэс-служба канцэрна.
Прадукцыя пастаўлялася ў 74 расійскія рэгіёны. Найбольшыя аб`ёмы адгружаныя ў Маскву і Маскоўскую вобласць (на 35 млн долараў). Сярод найбольш буйных спажыўцоў беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай вытворчасці таксама Калужская вобласць (15,2 млн), Бранская вобласць (11,7 млн), Санкт-Пецярбург (9,6 млн), Растоўская вобласць (8 млн), Краснадарскі край (7,2 млн).

На расійскі рынак пастаўляюць увесь спектр прадукцыі, што вырабляюць прадпрыемствы канцэрна. Гэта драўняныя пліты, фанера, мэбля, піламатэрыялы, вокны, дзверы, папера, кардон, запалкі, тара і ўпакоўка, прадукты лесахіміі і іншае. Асноўную пазіцыю ў экспарце ў Расію займае мэбля. У 2017 годзе на расійскі рынак пастаўлена мэблі на 68,4 млн долараў ЗША — 45,2% агульнага аб`ёму экспарту ў гэтую краіну. На другой пазіцыі — папера і кардон (22,4 млн), на трэцяй — драўняна-валакністыя пліты (20,6 млн), на чацвёртай — драўняна-стружкавыя пліты (18,8 млн).

Як адзначыла прэс-служба, "2018 год прадпрыемствы канцэрна таксама пачалі з добрай экспартнай дынамікі на расійскім рынку". Адгрузкі ў студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем 2017-га выраслі на 34,6%.

Пра тое, што Расія для прадпрыемстваў канцэрна традыцыйна з`яўляецца асноўным рынкам збыту вырабленай прадукцыі (у агульным аб`ёме экспартных паставак доля РФ займае больш за 35%), адзначыў на нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Юрый Назараў. "Нашай задачай на 2018 год з`яўляецца павелічэнне паставак мэблі ў Еўрапейскі саюз. Аднак асноўныя аб`ёмы мэблі мы працягваем экспартаваць на расійскі рынак. Мы, безумоўна, не збіраемся сыходзіць адтуль, ён застанецца для нас асноўным. З-за некалькіх зразумелых прычын: у нас аднолькавы менталітэт, густ, падыходы да вытворчасці і набыцця мэблі", — заўважыў кіраўнік канцэрна.

Назараў падкрэсліў, што "Беллеспаперапрам" вырабляе і пашырае асартымент цэлюлозна-папяровай прадукцыі з улікам вытворчасці ўласнай цэлюлозы. "І ў гэтай сферы расійскі рынак таксама з`яўляецца асноўным для Беларусі з улікам лагістыкі, якая ў збыце цэлюлозна-папяровай прадукцыі адыгрывае ключавую ролю", — адзначыў ён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2018
 
Дата публикации:19.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Деревообработка "Беллесбумпром" Мебель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме