https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Кітаі збіраюцца вызваліць ад падаходнага заробкі да 700 долараў, сярэдняя зарплата дасягнула $900


Улады КНР вырашылі даць людзям магчымасць больш зарабіць, каб тыя маглі больш патраціць.
Улады КНР збіраюцца падняць неабкладаны падаходным падаткам мінімум з 3,500 юаняў на месяц (каля 512 долараў) да 5,000 юаняў (больш за 700 долараў), піша China Daily.

Гэта робіцца для таго, каб даць людзям магчымасць пакінуць сабе больш грошай на асабістыя траты — што дапаможа ажывіць спажывецкі рынак і падштурхне рост эканомікі. 

Кітай традыцыйна лічыўся краінай таннай працоўнай сілы, але гэтыя часы сыходзяць у мінулае. Сярэднямесячны заробак у Кітаі ўжо перавышае 900 долараў — лічы, у два разы больш за тое, колькі мае сярэднестатыстычны беларус.

Ужо цяпер у Кітаі вызваленыя ад падаходнага заробкі так званага ўзроўню «папіццот» — таго самага, якога мы ўсё аніяк не можам дасягнуць.

Што праўда, у Беларусі прыватныя асобы — незалежна ад таго, хто колькі зарабіў — плацяць 13% падаходнага падатку (а айцішнікі з ПВТ дык увогуле толькі 9%). У Кітаі шкала прагрэсіўная — чым больш зарабляеш, тым большы падатак.

Стаўка падаходнага падатку ў Кітаі даходзіць ажно да 45% на заробкі, большыя за 11 тысяч долараў у эквіваленце.

Але і гэта, магчыма, хутка зменіцца. Кітайскія эксперты мяркуюць, што сапраўдныя багацеі — гэта тыя, хто атрымлівае прыбытак не ў выглядзе заробку, а як даходы ад інвестыцыяў ці продажу актываў. Таму, магчыма, замест высокіх падаткаў на вялікія заробкі варта лепей падняць падаткі на маёмасць. 

Дарэчы, згодна China Daily, ад студзеня па ліпень жыхары краіны заплацілі больш за 136 мільярдаў долараў падаходнага падатку (калі перавесці з юаняў). Гэта ў 113 разоў больш за тое, колькі падаходнага падаткавікі сабралі за той жа час з жыхароў нашай краіны.
________________________________________

Удакладненне

У пачатковым варыянце артыкула прапанаваная сума неабкладанага заробку памылкова называлася як 7000 юаняў. На самой справе гэта 5000 юаняў.

Руслан Гаёк
Наша Ніва, 1 верасня 2018
 
Дата публикации:01.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:380
 
Ключевые слова:
Китай Зарплата Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме