https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Злучаныя Штаты на год працягнулі рэжым прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў


Адпаведнае паведамленне апублікаванае 24 кастрычніка на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
"Міністэрства фінансаў ЗША з улікам кансультацый і ў каардынацыі з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША працягвае дазвол на здзяйсненне здзелак з беларускімі прадпрыемствамі, якія падпадаюць пад санкцыі згодна з указам прэзідэнта ЗША № 13405. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў", — гаворыцца ў рэлізе Мінфіна. 

Рашэнне дзейнічае да 25 кастрычніка 2019 года, калі не будзе працягнутае або адмененае.

Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў перыядычна прадаўжаліся. У санкцыйны спіс уваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гродна Хімвалакно", ААТ "Лакафарба", ААТ "Нафтан" і ААТ "Полацк-Шкловалакно".

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым калі сума здзелкі перавышае 10 тыс. долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя ставіць у вядомасць кіраванне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. Гэтае рашэнне працягвалася кожныя паўгода.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:24.10.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:578
 
Ключевые слова:
Санкции США Права человека Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме