https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7,1 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 107,6 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $181,3 млн (на 2,6 працэнта) пасля зніжэння ў верасні на $320 млн ЗША (на 4,4 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне чарговага траншу Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. 

Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацыянальным банкам у кастрычніку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $290 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

6 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:06.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Финансы Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме