https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена пашырыць сваю прысутнасць на міжнародных фінансавых рынках


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 10 чэрвеня на Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day), які праходзіць на Лонданскай фондавай біржы.
Як адзначыў Сяргей Румас, Belarus Capital Markets Day - значнае для Беларусі мерапрыемства на адной з буйнейшых фінансавых пляцовак свету з бездакорнай рэпутацыяй і самымі высокімі стандартамі якасці.

"Гэтай падзеяй мы паказваем цікавасць да пашырэння прысутнасці на міжнародных рынках", - падкрэсліў кіраўнік урада. Прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай, 2/3 прадукцыі, якая вырабляецца, экспартуецца, і рэспубліка не можа быць убаку ад эканамічных працэсаў, што адбываюцца ў свеце.

Паводле яго слоў, сёння ў эканоміцы Беларусі абазначыліся новыя кропкі росту. Нараўне з традыцыйна моцнымі галінамі-брэндамі (машынабудаванне, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць) актыўна развіваецца сфера паслуг - транспартна-лагістычная галіна, турызм.

Найбольш перспектыўным Сяргей Румас назваў ІТ-сектар. "Яго імклівы рост (30 працэнтаў у год) і экспартны патэнцыял перасягаюць любую іншую галіну эканомікі. Рашэнне аб развіцці ў Беларусі лічбавай эканомікі прынята на вышэйшым узроўні", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Цэнтрам развіцця беларускага ІТ-сектара з`яўляецца Парк высокіх тэхналогій. Тут створаны беспрэцэдэнтныя льготы і гарантыі для рэзідэнтаў.

"І інвестары паверылі нам. Сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі ІТ-сектару прысвечаны асобны блок. Мы хочам прадэманстраваць, што, называючы Беларусь "Сіліконавай далінай Усходняй Еўропы", журналісты The Wall Street Journal ніколькі не перабольшвалі", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што Беларусь у 2017 годзе вярнулася на міжнародны фінансавы рынак з суверэннымі еўрааблігацыямі. Акрамя таго, карпаратыўным пазычальнікам на знешнім рынку стала кампанія "Еўрагандаль".

У гэтым годзе дэбютныя здзелкі па размяшчэнні еўрааблігацый правёў спецыялізаваны фінансавы інстытут - Банк развіцця Беларусі, ён размясціў не толькі класічны выпуск у доларах, але таксама першы і знакавы для краіны выпуск еўрааблігацый у беларускіх рублях.

"Відавочна, што прысутнасць эмітэнтаў з Беларусі на міжнародным фінансавым рынку будзе пашырацца", - лічыць Сяргей Румас. У 2018 годзе Беларусь дабілася пераходу з сёмай у шостую групу па краінавай класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), і, паводле слоў прэм`ер-міністра, краіна не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

"Усе мы ведаем, наколькі кансерватыўныя ў сваіх ацэнках міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы. Таму мы зацікаўлены ў адкрытых сустрэчах з інвестарамі і прадастаўленні інфармацыі па любых пытаннях з першых рук. Мы дэманструем шчырую гатоўнасць да ўсталявання дзелавых сувязей з новымі партнёрамі на прынцыпах адкрытасці і празрыстасці, парытэту ўзаемных інтарэсаў", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Дзень рынкаў капіталу - першае для Беларусі мерапрыемства ў такім фармаце на Лонданскай фондавай біржы. З улікам ролі Лондана як сусветнага фінансавага цэнтра беларускі бок бачыць значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы банкаўскай справы і фінансаў. Лондан неаднаразова станавіўся пляцоўкай для правядзення беларускіх інвестыцыйных форумаў і прэзентацый.

Belarus Capital Markets Day нацэлены ў першую чаргу на інвестараў у даўгавыя каштоўныя паперы з фіксаванай даходнасцю і на партфельных інвестараў у акцыянерны капітал.

Мерапрыемства прадугледжвае некалькі тэматычных блокаў: "Макраэканоміка і манетарны сектар Беларусі", "Дэбют прыватнай кампаніі на міжнародных рынках капіталу", "Банкаўскі сектар Беларусі", "Тэхналогіі як драйвер эканомікі Беларусі".

У тэматычных блоках запланаваны ўдзел прадстаўнікоў банкаўскага і карпаратыўнага сектара Беларусі, у тым ліку дзеючых або патэнцыяльных эмітэнтаў еўрааблігацый, арганізацый, якія плануюць продаж акцый замежным інвестарам, і прадстаўнікоў міжнародных фінансавых інстытутаў.

10 чэрвеня 2019, Лондан
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Технологии Инвестиции Финансы Belarus Capital Markets Day Лондонская биржа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме