https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь і Вялікабрытанія ў чэрвені запусцяць працэдуру Гандлёвага дыялогу


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каментуючы 11 чэрвеня сустрэчу ў Лондане з дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джорджам Холінгберы.
"На сустрэчы з Джорджам Холінгберы мы абмяркоўвалі развіццё знешняга гандлю, Вялікабрытанія традыцыйна з`яўляецца нашым важным гандлёвым партнёрам. Асноўны вынік сустрэчы - мы дамовіліся, што ў час візіту ў ходзе ІІ Еўрапейскіх гульняў, на адкрыццё якіх Джордж Холінгберы прыедзе як прадстаўнік урада Вялікабрытаніі, мы запускаем працэдуру Гандлёвага дыялогу", - расказаў Сяргей Румас.

Гандлёвы дыялог - гэта аналаг міжурадавай камісіі паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. "Спадзяёмся, што ў рамках гэтага працэсу нам удасца пад патранажам двух урадаў актывізаваць наш знешні гандаль", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Мемарандум аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які прадугледжвае стварэнне Гандлёвага дыялогу на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Вялікабрытаніі падпісаны ў 2018 годзе.

Ён нацэлены на пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне ўзаемнага гандлю і інвестыцый. Вялікабрытанія - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

Асноўныя экспартныя пазіцыі Беларусі - нафтапрадукты, прадукты перагонкі каменнавугальнай смалы, пруткі з нелегіраванай сталі, адходы пры атрыманні іншых раслінных масел, свінец неапрацаваны, мэбля, устройствы на вадкіх крышталях і лазеры, металаканструкцыі алюмініевыя, вырабы з чорных металаў. У студзені-красавіку тавараабарот Беларусі і Вялікабрытаніі склаў $1027,3 млн, сальда склалася дадатным для Беларусі ў памеры $843,3 млн.

Ёсць патэнцыял для паглыбленага супрацоўніцтва ў здабыўной, хімічнай і металургічнай прамысловасці, для інавацыйнага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Для беларускага боку ўяўляе вялікі інтарэс супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы і біятэхналогіях, аўтамабілебудаванні, харчовай і лёгкай прамысловасці, сферы інфармацыйных тэхналогій.

12 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
Беларусь-Великобритания Товарооборот Сотрудничество Внешняя торговля Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме