https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зменіць назву і будзе рэгуляваць лічбавую сферу


Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі будзе надзелена паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні сферы лічбавізацыі. Такое рашэнне прынята сёння па выніку даклада кіраўніку дзяржавы па асобных пытаннях развіцця краіны ў лічбавай сферы.

Пытанне аб неабходнасці стварэння дзяржрэгулятара ў сферы лічбавага развіцця краіны ўжо абмяркоўвалася раней на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, у час наведвання Прэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у красавіку гэтага года прадстаўнікі ІТ-сектара ініцыявалі стварэнне ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі.

Гэта ідэя па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі была дасканала прааналізавана. "Прынята рашэнне рабіць гэта на базе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, перагледзеўшы пэўны функцыянал, змяніўшы назву міністэрства", - сказаў Аляксандр Турчын.

У бліжэйшы час урад унясе на разгляд кіраўніка дзяржавы праекты адпаведных рашэнняў. Пастаўлена задача ўраду і міністру вывесці работу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на якасна больш высокі ўзровень, каб яно ў цесным супрацоўніцтве працавала з прадстаўнікамі ІТ-сектара, займалася развіццём лічбавізацыі.

14 кастрычніка 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Цифровизация Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме