https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны


Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе ў Гродне III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ўзначаліў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Ляшэнка, паведамляе сайт урада.
Аргкамітэту даручана да 20 лютага распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення мерапрыемства. Да гэтай работы пры неабходнасці будуць прыцягвацца таксама кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і іншыя.

Як раней паведамляў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, горад пачаў ужо актыўную падрыхтоўку да форуму, каб правесці яго на найвышэйшым узроўні.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.

Мэта форуму - прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25-26 кастрычніка 2018 гадоў у Гомелі, II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 года прымаў Жытомір.

9 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:458
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Форум регионов Оргкомитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме