https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь закупіла 80 тыс.т нарвежскай нафты для перапрацоўкі на ААТ "Нафтан"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
"Беларуская нафтавая кампанія закупіла партыю нарвежскай нафты. Размова ідзе аб 80 тыс. т. Яна прызначана для перапрацоўкі на "Нафтане", - паведамілі ў прэс-службе.

Як растлумачылі ў канцэрне, нафта будзе пастаўляцца праз Клайпедскі порт. "Пастаўка намечана ў 20-х чыслах студзеня", - дадалі ў "Белнафтахіме". Нафта будзе дастаўлена ў Беларусь чыгуначным транспартам.

Перспектывы далейшых паставак нарвежскай нафты ў Беларусь у канцэрне не ўдакладнілі.

Як паведамлялася, Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за недасягнення дамоўленасці па цане. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У "Белнафтахіме" заявілі, што гатовы забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб`ёме. Экспарт нафтапрадуктаў быў часова прыпынены. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з расійскай кампаніяй на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па цане без прэміі. У той жа час урад Беларусі паведамляў, што вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.

21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Норвегия Нефть Клайпеда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме