https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі


Аб гэтым заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
"Мы актыўна працуем над тым, каб забяспечыць усё большы попыт на маскі. Шэраг прадпрыемстваў у кароткі тэрмін перапрафіляваўся, і мы, дарэчы, цяпер ужо выйшлі на параметры выпуску 450-500 тыс. масак у суткі. У канцы наступнага тыдня плануем выйсці на 1 млн. І задача ставіцца, каб яшчэ праз паўтара тыдня выйсці на 2 млн масак у суткі. Таму ўсе тыя патрэбнасці, якія ёсць у нашым грамадстве, будуць у поўнай меры задаволены", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, урачы забяспечаны спецыяльнымі касцюмамі. "Мы наладзілі іх выпуск у сувязі з узрастаючым попытам, а таксама адпаведных акуляраў і масак для ўрачоў. Разгорнуты неабходныя базы, лабараторыі для тэсціравання. Выйшлі на амаль 2,5 тыс. проб у суткі, і гэтыя параметры на наступным тыдні выйдуць на 3,5 тыс. Мы самі асвоілі вытворчасць тэстаў. У дзень вырабляем амаль 700 тэстаў. Неабходныя запасы тэстаў ёсць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць асоб, якія захварэлі на каранавірус", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Коронавирус Медицинская маска Спецкостюм Тест-система
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме