https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць "шарлатанам з-за мяжы"


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 верасня, узгадняючы назначэнне Сяргея Нікіфаровіча генеральным дырэктарам ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць гэта прадпрыемства, паколькі гэта беларускі брэнд і здабытак, як і многія іншыя заводы. Ён заявіў, што, каб дагадзіць "шарлатанам з-за мяжы", у Беларусі не будуць прыватызаваць усё і ўся.

"Чаму я з такім хваляваннем стаўлюся да прадпрыемстваў? Не таму што я не разумею, што прыватная ўласнасць павінна і можа існаваць, - сказаў Прэзідэнт. - Мы выпрацавалі стойкі імунітэт да несправядлівасці. Нідзе, ні ў якой краіне не было справядлівай прыватызацыі. Калі мы хочам у гэты вір акунуць нашу краіну і 10 мільёнаў насельніцтва і потым хадзіць ахкаць і вохкаць, зразумеўшы, што не туды зайшлі, - гэта ўжо без мяне і, упэўнены, без вас".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нельга забраць у грамадзян тое, што стваралася мільёнамі людзей, і аддаць аднаму інвестару. "Таму вельмі хацелася б, каб БЕЛАЗ у нас працаваў надзейна, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Наша тэхніка па якасці і цане пераўзыходзіць замежныя аналагі. Гэта наша перавага, і мы павінны яе ўтрымліваць на міжнародных рынках".

Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі ўважліва вывучаў кандыдатуру Сяргея Нікіфаровіча, паколькі Беларускі аўтамабільны завод - унікальнае прадпрыемства. Ён адзначыў, што ўнутры краіны кар`ерныя самазвалы практычна не выкарыстоўваюцца, а на сусветных рынках канкурэнцыя вельмі жорсткая. "Вы сярод трох-чатырох прадпрыемстваў у свеце, і трэба аддаць належнае - БЕЛАЗ да гэтага часу трымае ўзровень і аб`ёмы рынку. І трэба разумець, што за вамі горад. Няма БЕЛАЗа - няма Жодзіна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Сяргей Нікіфаровіч справіцца са сваімі новымі абавязкамі. "Мне вельмі хацелася б, каб моладзь, якія прыходзіць, новае пакаленне ўсё ж такі моцна пусціла карані ў наша жыццё, грамадства. Вам жыць і працаваць, ствараць Беларусь у будучым. Мы таксама паміраць не збіраемся, але ўжо будзем глядзець збоку. Калі вы паклічаце, мы недзе падкажам, дапаможам. Таму вельмі хацелася б, каб вы прыжыліся на БЕЛАЗе", - рэзюмаваў ён.

21 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Автопром БелАЗ Карьерный самосвал Приватизация Жодзіна Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме