https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Указ аб гэтым кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 сакавіка


Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Дакумент рэгулюе дзейнасць банка ў краіне. Міністэрства эканомікі упаўнаважана на правядзенне перамоў па праекце гэтага пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.

У верасні 2016 года Еўракамісія ўключыла Беларусь у спіс краін, якія маюць права атрымліваць фінансаванне Еўрапейскага інвестыцыйнага банка пад гарантыі Еўрасаюза. "З улікам палітычных падзей у Беларусі Еўрасаюз аказвае рэспубліцы падтрымку шляхам паслаблення абмежаванняў для ЕІБ на дзейнасць у Беларусі. Гэта дапаможа рэспубліцы развіваць прыватны сектар, палепшыць інфраструктуру і будзе садзейнічаць росту прадукцыйнасці працы, тым самым спрыяючы паляпшэнню паказчыкаў беларускай эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве", — гаварылася ў рашэнні.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) з`яўляецца фінансавым інстытутам ЕС. Яго асноўная задача — спрыяць эканамічнаму, сацыяльнаму і тэрытарыяльнаму адзінству Еўрасаюза з дапамогай збалансаванага развіцця рэгіёнаў ЕС. Акцыянерамі банка з`яўляюцца 27 дзяржаў ЕС. На чале кіраўніцтва ЕІБ знаходзіцца савет кіраўнікоў, які складаецца з 27 міністраў фінансаў краін Еўрасаюза. Банк дае крэдыты ў асноўным з рэсурсаў, занятых з рынку доўгатэрміновага пазыковага капіталу, да якіх дадаецца частка капіталу акцыянераў. За межамі ЕС банк падтрымлівае стратэгіі краін — кандыдатаў на ўступленне, а таксама кіруе фінансавым вымярэннем пагадненняў, заключаных у адпаведнасці з праектам дапамогі ЕС краінам, якія развіваюцца.

Мінск звяртаўся да Еўрасаюза з просьбай аб аказанні фінансавай дапамогі сем гадоў таму. Пра гэта ў чэрвені 2009 года паведамляў Андрэй Харкавец, які тады займаў пасаду міністра фінансаў Беларусі. У лістападзе 2010-га часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель заяўляў, што супрацоўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка з Беларуссю залежыць ад агульнага ўзроўню адносін Бруселя з Мінскам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Мінску і арышту апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты беларуска-еўрапейскія адносіны былі некалькі гадоў фактычна замарожаныя. ЕС увёў візавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Большасць гэтых санкцый была скасаваная 15 лютага гэтага года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2017
 
Дата публикации:07.03.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Инвестиции Финансы Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме