https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія прадукты харчавання, якія пастаўляюцца ў Расію, - найвышэйшай якасці


Аб гэтым заявіў 20 снежня журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
"Граніцу Расіі за 10 месяцаў перасякло 1,1 млн т мяса-малочных прадуктаў харчавання. Гэта каласальныя аб`ёмы паставак. Вернута службамі Рассельгаснагляду назад вытворцам 7,5 тыс. т. Гэта сведчыць аб тым, што пастаўляемыя беларускія прадукты харчавання - найвышэйшай якасці", - адзначыў пасол.

Адносна беларускіх прадпрыемстваў, для якіх абмежаваны допуск на расійскі рынак, Аляксандр Сурыкаў лічыць іх колькасць нязначнай. Паводле яго даных, усяго 20 з 600. "Гэта лічба таксама сведчыць аб найвышэйшай якасці беларускіх прадуктаў харчавання", - сказаў ён.

 Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што 95 працэнтаў беларускіх прадуктаў харчавання, якія ідуць на экспарт, пастаўляюцца на расійскі рынак. Што датычыцца выяўляемага ў Расіі фальсіфікату пад маркай беларускай прадукцыі, то Аляксандр Сурыкаў лічыць, што гэта таксама паказчык якасці беларускіх прадуктаў.

БЕЛТА, 29 снежня 2016
 
Дата публикации:20.12.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Продукты Качество Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме