https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь плануе нарасціць вытворчасць малака да 2025 года на 2 млн т


паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў перад адкрыццём III Міжнароднага форуму "Беларусь аграрная".
Беларусь плануе нарасціць вытворчасць малака да 2025 года на 2-2,5 млн т у параўнанні з цяперашнім аб`ёмам.

"Мы распрацавалі стратэгію развіцця малочнай галіны да 2025 года. Цяпер распрацоўваецца аналагічная стратэгія па мясной галіне. Плануем, што да 2025 года мы акрамя ўзбуйнення прадпрыемстваў і павышэння іх канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках зможам нарасціць вытворчасць малака на 2-2,5 млн т да цяперашняга аб`ёму. Гэта дасць магчымасць знізіць сабекошт і выйсці на сусветныя рынкі з большым аб`ёмам і асартыментам пастаўляемай гатовай прадукцыі", - сказаў Аляксей Багданаў.

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2020 годзе павінен скласці не менш як $6,2 млрд. "Але мы бачым, што калі ўдасца ўсе планы выканаць і кан`юнктура рынку будзе даволі спрыяльнай, мы выйдзем на $7 млрд у 2020 годзе. Доўгатэрміновыя прагнозы - да 2025 года - пакуль у прапрацоўцы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

III Міжнародны форум "Беларусь аграрная" праходзіць 26 лютага ў Мінску. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі аграбізнесу з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Мэта форуму - садзейнічаць выхаду беларускага аграпрамысловага комплексу на сучасны тэхналагічны ўзровень, пошуку новых рынкаў збыту, прадуктовых ніш, партнёраў, кліентаў. Арганізатарам выступае часопіс "Продукт.BY" пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Вядучыя айчынныя і замежныя эксперты ў галіне кормавытворчасці, перапрацоўкі рапсу, бульбаводства і плодаагародніцтва, прадстаўнікі навукі, фінансавых інстытутаў раскажуць аб прынцыпах дакладнага земляробства, аб інавацыях у паляводстве, садоўніцтве, аграхіміі, арганізацыі вытворчых працэсаў, аб менеджменце, магчымасцях лічбавізацыі, сродках маніторынгу, навігацыі.

26 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:435
 
Ключевые слова:
Молочная промышленность Форум Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме