https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллегпрама" павялічваюць экспарт у ЕС і будуць актыўней працаваць з Кітаем


Пра гэта паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна 2 кастрычніка на міжнароднай выстаўцы аптовага продажу тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry.
Прадпрыемствы "Беллегпрама" павялічваюць пастаўкі на рынак Еўрапейскага саюза і будуць актыўней працаваць з Кітаем.

"Беллегпрам" для сябе прыярытэтнай задачай ставіць нарошчванне экспарту. Рынак Расіі ў гэтым годзе прасеў у частцы паказчыкаў адгрузак, хоць у натуральным выражэнні ён не змяншаецца ў аб`ёмах. З улікам гэтай сітуацыі прыярытэтным рынкам мы бачым Еўрапейскі саюз. За 9 месяцаў наш экспарт у ЕС вырас на 10,7 працэнта, мы дэталёва разбіраем, пастаўкі якіх тавараў мы можам яшчэ павялічыць", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Акрамя таго, адна з галоўных задач на 2020 год для беларускага легпрама - асваенне кітайскага рынку. Паводле слоў кіраўніка канцэрна, ён вельмі ёмісты, але замацавацца на ім складана.

"Тыя прадпрыемствы, каму ўдасца зразумець тайну кітайскага рынку, чакае поспех. Таму Кітай мы вызначаем для сябе кропкай росту на 2020 год", - сказала Таццяна Лугіна.

Што датычыцца ўнутранага рынку, то старшыня канцэрна лічыць, што ў беларускіх прадпрыемстваў ёсць перавагі, якія дапамагаюць канкурыраваць з магазінамі замежных марак, аднак ім не хапае рэкламавання.

"Мне здаецца, мы да канца яшчэ не асвоілі інструментарый маркетынгавых і піяр-службаў, інтэрнэт-пляцовак, сацыяльных сетак. Каналы крыху забюракратызаванага рэкламавання праз фірменны гандаль, рознічныя або аптовыя сеткі ўжо не так прыцягваюць пакупніка, асабліва маладога", - дадала яна.

2 кастрычніка ў Мінску адкрылася выстаўка BelTexIndustry, дзе свае калекцыі прадстаўляюць больш як 80 прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Кітая і Пакістана. Сярод тавараў - тканіны, швейныя і трыкатажныя вырабы, галаўныя ўборы, тэкстыль для дома, вырабы з футра, бялізна, галантарэя, абутак і камплектуючыя для яе вытворчасці, фурнітура, швейныя машыны і абсталяванне.

Наведвальнікі змогуць не толькі ацаніць апошнія трэнды fashion-індустрыі, але таксама набыць эксклюзіўныя дызайнерскія тканіны і даведацца тонкасці працэсу стварэння адзення.

У праграме выстаўкі паказы больш як 20 калекцый вядучых дызайнераў Беларусі. Напрыклад, ААТ "Світанак" прадставіць калекцыю спартыўнага адзення, створаную ў супрацоўніцтве з Надзеяй Скардзінай.

Шырокая дзелавая праграма ўключае ў сябе кансультацыі і семінары па актуальных пытаннях тэкстыльнай індустрыі, гандлёва-закупачную сесію з удзелам буйнейшых гандлёвых сетак Беларусі і Расіі. У бягучым годзе выстаўка-кірмаш гатова прыняць 4 тыс. гасцей, абсталяваны зоны для перагавораў і круглых сталоў. Выстаўка будзе працаваць да 4 кастрычніка.

Арганізатар - Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" пры падтрымцы канцэрна "Беллегпрам".

3 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:292
 
Ключевые слова:
Лёгкая промышленность Товары из Беларуси ААТ "Світанак" BelTexIndustry
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме