https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія прадпрыемствы прывезлі на Форум рэгіёнаў у Жытомір дзясяткі ўзораў буйнагабарытнай тэхнікі


Аб гэтым расказаў дырэктар выставачнага ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Яўген Увядзенскі.
Буйнагабарытная тэхніка пятнаццаці беларускіх і дзесяці ўкраінскіх вытворцаў будзе прадстаўлена ў Жытоміры ў час маючага адбыцца 3-4 кастрычніка Другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Выстаўка буйнагабарытнай тэхнікі арганізавана Жытомірскай абласной адміністрацыяй і БелГПП.

"Гэта маштабнае мерапрыемства прадэманструе як дасягненні Беларусі і Украіны адносна прамысловай кааперацыі і эканамічных адносін, так і перспектывы, якія нас чакаюць. На выстаўцы прадстаўлена 75 экспанатаў. Гэта буйнагабарытная тэхніка ад 15 беларускіх вытворцаў і 10 украінскіх, у тым ліку навінкі", - расказаў дырэктар "Белінтэрэкспа".

Паводле яго слоў, сярод беларускіх прадпрыемстваў, чыя прадукцыя прадстаўлена ў Жытоміры, такія прамысловыя гіганты, як "Гомсельмаш", "Белкамунмаш", "Лідаграпраммаш", "Бабруйскаграмаш", "Амкадор", МТЗ, БМЗ, "Белшына". "Яны актыўна працуюць ва Украіне. Асобныя адзінкі тэхнікі прададзены ўжо ў колькасцях, якія вылічаюцца некалькімі тысячамі экзэмпляраў, а некаторыя прадстаўлены ўпершыню", - адзначыў Яўген Увядзенскі.

"Мы чакаем вялікую колькасць наведвальнікаў - бізнес-дэсант з розных рэгіёнаў Украіны. Чакаем наведванне (выстаўкі.) кіраўнікамі амаль усіх рэгіёнаў брацкай краіны. Спадзяёмся, што гэта мерапрыемства паслужыць далейшаму ўмацаванню нашых адносін і павышэнню ўзроўню нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў дырэктар "Белінтэрэкспа".

Сярод прадстаўленых адзінак тэхнікі ёсць і тыя, якія з`яўляюцца вынікам супрацоўніцтва дзвюх краін.

"Не выключаем, што асобныя экспанаты знойдуць сваіх пакупнікоў непасрэдна на мерапрыемстве", - дадаў Яўген Увядзенскі.

3 кастрычніка 2019, Жытомір
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Форум регионов Житомир Украина Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме