https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амаль 60 працэнтаў грамадзян краін ЕС зведваюць фінансавыя праблемы з-за пандэміі


Аб гэтым сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, апублікаваныя 26 мая Еўрапарламентам.
Амаль 60 працэнтаў грамадзян краін Еўрасаюза панеслі фінансавыя страты з-за пандэміі каранавіруса і каранцінных мер для яе стрымлівання, амаль 9 працэнтаў зведваюць складанасці з набыццём прадуктаў харчавання. 

"Відавочная большасць апытаных - 58 працэнтаў - заявілі, што зведалі фінансавыя цяжкасці з моманту пачатку пандэміі каранавіруса. У прыватнасці, 30 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі аб страце даходаў, 23 працэнты - аб страце работы або пераходзе ў рэжым частковай занятасці, 21 працэнт - аб неабходнасці выкарыстоўваць свае зберажэнні, 14 працэнтаў заявілі аб праблемах з аплатай штомесячных рахункаў, арэнды жылля або працэнтаў па крэдытах, 9 працэнтаў - аб праблемах з набыццём прадуктаў харчавання", - адзначаецца ў апытанні.

Таксама рэспандэнты выказалі меркаванне наконт мер, прынятых Еўрасаюзам у адказ на пандэмію. 69 працэнтаў апытаных лічаць, што ЕС павінен быў бы адыгрываць больш актыўную ролю ў рэагаванні на крызіс.

Апытанне праводзілася анлайн з 23 красавіка па 1 мая, у ім прынялі ўдзел 21,8 тыс. грамадзян 21 краіны ЕС (за выключэннем краін Балтыі, Кіпра, Мальты і Люксембурга) ва ўзросце ад 16 да 64 гадоў.

Паводле даных на сёння, у свеце налічваецца амаль 5,5 млн заражаных каранавірусам, памерлі больш за 346 тыс.

26 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.05.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Евросоюз Коронавирус Пандемия Продовольственная безопасность Мировой финансовый кризис Безработица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме