https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адна з галоўных задач кіраўнікоў усіх узроўняў заключаецца ў забеспячэнні занятасці насельніцтва


Аб гэтым 19 кастрычника ў час сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода заявіла намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
"Прыярытэтам для кіраўнікоў усіх узроўняў павінна быць работа па стварэнні новых рабочых месц", - лічыць Наталля Качанава. Іх стварэнне - аснова асноў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падкрэсліла віцэ-прэм`ер.

Наталля Качанава адзначыла, што на 1 верасня ў Беларусі створана больш за 35 тыс. новых рабочых месц (гадавы план - 50 тыс.). У краіне зарэгістравана 42,6 тыс. беспрацоўных, колькасць вакансій, якія прапаноўваюцца, складае 37 тыс.

"Прымаемыя ўрадам меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва даюць бачны вынік", - падкрэсліла яна.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу, што ўстановам сацыяльнай сферы трэба ўдзяляць больш увагі рабоце па прыцягненні пазабюджэтных сродкаў, што дасць магчымасць павысіць зарплаты.

Яна расказала аб рабоце па ўдасканаленні сфер адукацыі і аховы здароўя Беларусі, закранула пытанні культуры і спорту. Пасля сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода Наталля Качанава правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Віцэ-прэм`ер таксама азнаёмілася з работай прадпрыемства, была праінфармавана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Добрушскага раёна.

19 кастрычніка 2016, Добруш
Юлія Лысенка - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:565
 
Ключевые слова:
Добруш Трудоустройство Рынок труда Соцзащита в Беларуси Безработица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме