https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ТБМ прапаноўвае Нацбанку ўвесці ў абарачэнне юбілейную манету з выявай Францыска Скарыны


Грамадскае аб`яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) звярнулася да старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калаура з прапановай увесці ў абарачэнне юбілейную манету з выявай Францыска Скарыны.
"У наступным годзе ўся наша краіна будзе святкаваць 500-ю гадавіну беларускага кнігадрукавання. У сувязі з гэтым просім Вас ўвесці ў абарачэнне першую беларускую юбілейную манету з нагоды гэтай знамянальнай падзеі. Было б добра, каб гэта быў беларускі рубель з выявай Францыска Скарыны", — гаворыцца ў лісце на імя кіраўніка Нацбанка Паўла Калаура за подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава.

Нагадаем, на гэтым тыдні ТБМ таксама звярнулася да старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з просьбай весці ўсе пасяджэнні парламента на беларускай мове.

Варта адзначыць, што намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:21.10.2016
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Францыск Скарына ТБМ Нумизматика Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме