https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэны на лякарствы ў Беларусі знізіліся пасля адвязкі гранічных аптовых і гандлёвых надбавак ад долара


Аб гэтым 12 кастрычніка паведаміла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Равуцкая.
У адпаведнасці з указам нумар 228 гранічныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі на медыцынскія тавары ў Беларусі прывязалі замест долара да базавай велічыні.

"Гэта прывяло да зніжэння цэн у цэлым па краіне", - адзначыла яна, дадаўшы, што аб гэтым сведчаць і даныя Белстата. Людміла Равуцкая пракаменціравала сітуацыю з магчымым змяненнем цэн на імпартныя лякарствы.

"Рост цэн на імпартныя лякарствы звязаны, калі ён быў у асобных выпадках, выключна з ваганнямі курса долара. Ніводны замежны вытворца не павысіў прайсавыя цэны на лякарствы ў нашай краіне", - падкрэсліла яна. Міністэрства аховы здароўя вядзе пастаянны маніторынг цэн на лякарствы.

"Перыядычна вызначаецца наменклатура для маніторынгу лякарстваў, аб`екты, у якіх вядзецца гэты аналіз. Раз у два тыдні такая працэдура праводзіцца. Гэта практыка існуе на працягу некалькіх гадоў", - растлумачыла Людміла Равуцкая.

Пры гэтым яна адзначыла, што выпадкаў, калі аптэкі, аптовыя структуры парушаюць заканадаўства, не выяўляецца.

12 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:552
 
Ключевые слова:
Ценообразование Фармацевтика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме