https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Транснефць" адмовілася падпісваць дадатковае пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь


Дакумент вернуты без падпісання.
ПАТ "Транснефць" адмовілася падпісваць прапанаванае беларускім бокам дадатковае пагадненне аб новым тарыфе на транзіт нафты праз Беларусь. Дакумент вернуты без падпісання, паколькі беларускі бок парушае дзейную методыку ўзгаднення тарыфаў, заявіў прадстаўнік "Транснефці", саветнік прэзідэнта кампаніі Ігар Дзёмін.

"Трэцяга кастрычніка 2016 года ў "Транснефць" паступіў ліст ад ААТ "Гомельтранснафта Дружба" з прапановай падпісаць дадатковае пагадненне да дзейнай дамовы на аказанне паслуг па транспарціроўцы нафты... Сутнасць праекта дадатковага пагаднення заключаецца ў павелічэнні кошту тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах з 10 кастрычніка 2016 года, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — цытуе Дзёміна агенцтва эканамічнай інфармацыі "Прайм".

Некалькі гадзін таму ў каментары ТАСС Дзёмін паведаміў, што "Транснефць" апавясціла расійскія нафтавыя кампаніі пра павелічэнне тарыфу на транзіт нафты праз Беларусь. "Транснефць" інфармуе, што з 10 кастрычніка змяняюцца тарыфы на транспарціроўку праз Беларусь. Гэтыя змены будуць улічвацца пры афармленні задання на плацеж. Адначасова паведамляем, што праводзім работу па адмене пастановы, прынятай Беларуссю аб павышэнні тарыфу. У выпадку адмены пастановы "Транснефць" ажыццявіць вяртанне або залік залішне выплачаных сум, якія ўтворацца", — сказаў ён.

У беларускім Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пацвердзілі правядзенне беларуска-расійскіх перамоў, прысвечаных тэме транзіту нафты. "Вядуцца кансультацыі з расійскім бокам на ўзроўні кіраўніцтва міністэрства. Пасля іх прадстаўнікі ведамства дадуць каментары", — паведаміла ТАСС прэс-сакратар міністэрства Аліна Гілевіч.

Атрымаць дадатковыя каментары ў афіцыйных прадстаўнікоў "Транснефці" і прэс-сакратара Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пакуль не ўдалося.

1 кастрычніка стала вядома, што Беларусь 11 кастрычніка павысіць тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 28 верасня № 30.

Тарыф за 1 тону нета (без падатку на дададзены кошт) па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава складзе 400,98 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 172,23 расійскага рубля, Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае — 48,47 расійскага рубля (тарыф на паслугі па прыёме і транспартаванні нафты для далейшага яе замяшчэння па напрамках Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна). Дзейныя тарыфы былі ўсталяваныя 1 лютага 2016 года. Па гэтых напрамках яны складалі: 267,32, 114,82 і 32,31 расійскага рубля адпаведна.

У кампаніі "Транснефць" на наступны дзень заявілі, што Беларусь не праінфармавала расійскі бок пра пазапланавае павышэнне тарыфаў, што з`яўляецца парушэннем дзейных пагадненняў. Пасля гэтага расійская кампанія апавясціла аб тым, што адбываецца, Федэральную антыманапольную службу (ФАС).

3 кастрычніка начальнік упраўлення кантролю паліўна-энергетычнага комплексу ФАС Дзмітрый Махонін заявіў, што сітуацыя з павышэннем Беларуссю тарыфаў на транзіт нафты можа вырашацца ў судзе.

Беларусь з пачатку бягучага года вядзе перамовы з Расіяй аб зніжэнні цэн на газ. Пры гэтым з ліпеня Расія больш чым на траціну скараціла пастаўкі нафты, рэагуючы на існуючую, з пункту гледжання расійскага боку, недаплату за пастаўлены прыродны газ.

12 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм`еру Уладзіміру Сямашку на працягу двух дзён канчаткова дамовіцца з расійскім бокам па пастаўках энерганосьбітаў, аднак да гэтага часу да поспеху перамовы не прывялі. Са спасылкай на віцэ-прэм`ера ўрада РФ Аркадзя Дварковіча таксама паведамлялася, што перамовы будуць працягвацца ў пачатку гэтага тыдня, але, паводле яго слоў, скідка на газ на іх не абмяркоўваецца.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:04.10.2016
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Тариф Нефть Энергоносители Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме