https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі з 19 верасня па 1 кастрычніка


Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Долманам будзе працаваць у Беларусі з 19 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі ў мінскім прадстаўніцтве фонду.
"Мэты місіі будуць афіцыйна прадстаўленыя яе кіраўніком Пітэрам Долманам у пачатку наступнага тыдня", — адзначылі ў прадстаўніцтве.

Папярэдняя місія МВФ працавала ў краіне з 21 па 30 чэрвеня. Яе мэтай была ацэнка бягучай эканамічнай палітыкі па артыкуле IV статута фонду.

Па выніках місіі Долман паведаміў журналістам, што фонд пазітыўна ацэньвае рэформы ў беларускай эканоміцы, але лічыць неабходным іх паглыбіць і паскорыць. Акрамя таго, МВФ разлічвае на публікацыю вынікаў незалежнай дыягностыкі беларускіх банкаў і рэкамендуе правесці ў краіне шырокую дыягностыку сектара дзяржпрадпрыемстваў.

"Мы падзяляем мэту ўрада па стопрацэнтнай кампенсацыі затрат на паслугі ЖКГ насельніцтвам да 2018 года", — заявіў таксама Долман. Кіраўнік місіі абвясціў прагноз МВФ пра перспектывы беларускай эканомікі: "Мы чакаем, што рэцэсія ў Беларусі ў 2016—2017 гадах будзе захоўвацца". Згодна з ацэнкай фонду, ВУП краіны ў 2016 годзе знізіцца на 3%, у 2017-м — на 0,5%.

У сваю чаргу старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур 4 ліпеня заявіў, што бачанне структурных аспектаў павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі "ў цэлым супадае з пазіцыяй Міжнароднага валютнага фонду, выяўленай у часе апошняй (чэрвеньскай) місіі".

Беларускія ўлады разлічваюць на новую праграму супрацоўніцтва з фондам, запытваючы ў МВФ крэдыт на 3 млрд долараў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Пра гэта, у прыватнасці, заяўляў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў 1 снежня 2015 года на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Кабякоў тады адзначыў, што краіне "неабходна прыцягнуць як мага на больш камфортных умовах па тэрмінах і кошце рэсурсы МВФ". Лукашэнка ў адказ заявіў, што гэта "добры крэдыт, з добрым аб`ёмам рэсурсаў і добрым працэнтам". "Ніхто нам, у тым ліку і расіяне, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна", — сказаў ён.

У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ у рамках праграмы stand-by пяць траншаў крэдыту на агульную суму 3,46 млрд долараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2016
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
МВФ Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме