https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Поўная замена папяровага падручніка электронным адбудзецца вельмі няхутка


Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у эфіры перадачы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1".
"Праект "Электронная школа" - гэта не толькі электронныя часопісы і дзённікі, але і электронныя сродкі навучання, навучальныя дапаможнікі, падручнікі, дадатковая літаратура, - растлумачыў міністр. - Сапраўды, мы хацелі б у бліжэйшым будучым адмовіцца ад звычайных дзённікаў, замяніўшы іх на электронныя, - да гэтага ідзём, падключыліся да праекта многія рэгіёны".

Аднак, як лічыць Міхаіл Жураўкоў, "поўная замена папяровага падручніка электронным калі і будзе, то вельмі няхутка". Міністр адукацыі прадэманстраваў у тэлестудыі базавы падручнік для шостага класа па гісторыі Беларусі для першых дзвюх чвэрцей. У рабоце над базавымі падручнікамі прымаюць удзел псіхолагі, педагогі-практыкі, растлумачыў ён.

БЕЛТА, 29 жніўня 2016
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Проект "Электронная школа" Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме