https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся ў ліпені на 315,4 млн. долараў


Пра гэта паведамляе ў пятніцу раніцай Нацыянальны банк.
З атрыманнем чарговага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця золатавалютныя рэзервы Беларусі (ЗВР) у ліпені ў міжнародным вызначэнні склалі 4 млрд. 629,6 млн. долараў ЗША ў эквіваленце і выраслі на 315,4 млн. долараў.

Паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка, у нацыянальным вызначэнні аб`ём ЗВР павялічыўся ў ліпені на 394,5 млн. долараў і на 1 жніўня склаў 5 млрд. 186 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

"Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у ліпені спрыяла паступленне другога траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце", — паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка.

Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні рэгулятара, росту рэзерваў у ліпені спрыяла чыстая купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на біржавых таргах, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

"Адмоўны ўплыў на аб`ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме", — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Варта адзначыць, што Беларусь, заключыўшы ў сакавіку гэтага года праграму з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, узяла на сябе абавязацельствы па павелічэнні ўзроўню золатавалютных рэзерваў.

Згодна з крэдытнай праграмай да 1 верасня 2016 года рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні павінны складаць не менш за 4,3 млрд. долараў, да 1 студзені 2017 года — не менш за 4,9 млрд. долараў, а да 1 студзені 2018 года — не менш за 5,4 млрд. долараў. 

Мяркуецца, што павелічэнню рэзерваў будуць спрыяць траншы еўразійскага крэдыту. У сакавіку Беларусь атрымала першы транш крэдыту ЕФСР на 500 млн. долараў, у ліпені — другі на суму 300 млн. долараў. Усяго крэдытная праграма прадугледжвае выдзяленне Беларусі крэдытных рэсурсаў на 2 млрд. долараў.

Кіраўніцтва Нацыянальнага банка ў маі гэтага года заявіла, што Беларусі пажадана назапасіць рэзервы да 10 млрд. долараў.

"Дзесяць мільярдаў долараў рэзерваў неабходныя для таго, каб краіну знешнія крэдыторы ўспрымалі як дзяржаву з меншымі рызыкамі і каб рэспубліка магла прыцягваць рэсурсы па меншым кошце", — адзначаў у маі гэтага года Павел Калаур.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2016
 
Дата публикации:05.08.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:421
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме