https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі захавалася на ўзроўні 1,1 працэнта


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў лютым 2016 года застаўся на ранейшым узроўні і склаў на 1 сакавіка 1,1 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

 Для параўнання: на 1 сакавіка 2015 года гэты паказчык быў 0,8 працэнта, на 1 лютага 2016 года - 1,1 працэнта, на 1 студзеня 2016 года - 1 працэнт. Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі за люты павысілася на 0,1 працэнтнага пункта ў трох рэгіёнах - Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, у астатніх рэгіёнах рэспублікі і ў сталіцы захаваўся ранейшы паказчык. У выніку на 1 сакавіка ўзровень беспрацоўя ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях складаў 1,3 працэнта, у Брэсцкай - 1,2 працэнта, у Мінскай вобласці - 1,1 працэнта, у Мінску - 0,7 працэнта.

У дзяржаўную службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў студзені-лютым бягучага года звярнулася 36,8 тыс. чалавек (90,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года), пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 31,7 тыс. чалавек (92,7 працэнта).

У якасці беспрацоўных зарэгістравана за два месяцы 0,6 тыс. вызваленых работнікаў (столькі ж, колькі і ў студзені-лютым мінулага года).

Паводле слоў спецыялістаў, дынаміка рэгістрацыі беспрацоўных у бягучым годзе ніжэйшая, чым у мінулым. Але пры гэтым колькасць тых, хто знаходзіцца на ўліку, павялічваецца за кошт дысбалансу паміж попытам і прапанаваннем рабочай сілы па тэрытарыяльных і прафесійных прыкметах.

Наймальнікі заявілі аб наяўнасці на 1 сакавіка бягучага года 28,5 тыс. свабодных рабочых месц - гэта на 7,5 працэнта больш, чым было год таму (на 1 лютага гэтага года налічвалася 27,6 тыс. вакансій).

Попыт па рабочых прафесіях прадоўжыў зніжацца і склаў 47,2 працэнта ад агульнай колькасці вакансій супраць 59,6 працэнта на 1 сакавіка мінулага года.

У службе занятасці знаходзіліся на ўліку на 1 сакавіка 2016 года 51,1 тыс. беспрацоўных, што ў 1,4 раза больш, чым год таму.

Колькасць беспрацоўных павялічылася на 3,4 тыс. чалавек у параўнанні з 1 лютага. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі павялічыўся з 1,4 беспрацоўнага на адну вакансію на 1 сакавіка 2015 года да 1,8 на 1 сакавіка 2016 года.

Рэалізацыя мер актыўнай палітыкі занятасці прадугледжана падпраграмай "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

У студзені-лютым гэтага года на створаныя рабочыя месцы і існуючыя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкавана на пастаянную работу 17,3 тыс. чалавек, з іх 14,4 тыс. беспрацоўных; накіравана на прафнавучанне 2,1 тыс. чалавек; на новае месца жыхарства і работы пераселена 16 сем`яў беспрацоўных; у аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 11,8 тыс. чалавек (у паўтара раза больш у параўнанні са студзенем-лютым мінулага года).

Сярод асноўных задач падпраграмы - забеспячэнне збалансаванасці попыту і прапанавання рабочай сілы на рынку працы; садзейнічанне павышэнню якасці працоўных рэсурсаў і росту канкурэнтаздольнасці рабочай сілы; стымуляванне эканамічнай актыўнасці насельніцтва, уключэнне ў працоўную дзейнасць эканамічна неактыўнага насельніцтва (інваліды, жанчыны, якія маюць малалетніх дзяцей, асобы пенсійнага ўзросту і іншыя); удасканаленне інстытуцыянальных, арганізацыйных і фінансавых механізмаў садзейнічання занятасці насельніцтва.

11 сакавіка 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:685
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Служба занятости Рынок труда Безработица Статистика Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме