https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў на адзін год дзеянне санкцый адносна Расіі з-за падзей ва Украіне


Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаных Белым домам дакументах.
Санкцыі супраць Расіі: у ЗША прадоўжылі на год, у ЕС спрачаюцца аб мэтазгоднасці

"Дзеянні і палітыка, аб якіх ідзе размова ў маіх указах, прадаўжаюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі Злучаных Штатаў, - адзначаецца ў адным з дакументаў. - Таму я прадаўжаю на адзін год рэжым (санкцыйнага) надзвычайнага становішча, аб`яўлены ўказам 13660".

Сам указ быў апублікаваны 6 сакавіка 2014 года.

Між тым у Еўрасаюзе ёсць рознагалоссі наконт таго, ці трэба прадаўжаць эканамічныя санкцыі супраць Расіі.

Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у электроннай версіі амерыканскай газеты The Wall Street Journal. "Улічваючы, што ва ўсходняй частцы Украіны насілля стала крыху менш, а ўрад у Кіеве сутыкаецца з усё больш сур`ёзнымі ўнутранымі праблемамі, шэраг краін ЕС заявілі, што яны хацелі б перагляду рашэння аб эканамічных санкцыях", - гаворыцца ў артыкуле.

Як адзначаюць дыпламатычныя крыніцы выдання, прадстаўнікі краін ЕС будуць абмяркоўваць гэта пытанне ў ліпені бягучага года, аднак згоды паміж імі пакуль няма. Газета канстатуе, што Брусель, відаць, прадоўжыць індывідуальныя абмежавальныя меры ў адносінах да расійскіх і ўкраінскіх фізічных і юрыдычных асоб, аднак рашэнне наконт шырокіх эканамічных санкцый супраць Масквы, як чакаецца, будзе суправаджацца значна больш гарачымі спрэчкамі.

У газеце адзначаецца, што ўзгадненне пытання аб прадаўжэнні санкцый супраць 149 грамадзян РФ і 37 арганізацый, а таксама 16 абвінавачаных Бруселем у растраце дзяржаўных сродкаў былых чыноўнікаў Украіны ішло без асаблівых спрэчак.

Аднак, як падкрэслівае выданне, у тым, што датычыцца абмежавальных мер ЕС адносна Расіі ў сферы эканомікі, сітуацыя, відаць, будзе іншай. У ліпені 2014 года Еўрасаюз і ЗША ўвялі санкцыі адносна РФ у сувязі з падзеямі ва Украіне і неаднаразова пашыралі і прадаўжалі іх.

Расія 7 жніўня 2014 года ўвяла пакет мер у адказ на санкцыі Еўрасаюза, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Так званыя контрсанкцыі ўяўлялі сабой забарону тэрмінам на адзін год на імпарт у РФ з гэтых краін фруктаў, агародніны, малочнай і мясной прадукцыі.

Савет Еўрасаюза на ўзроўні кіраўнікоў МЗС 22 чэрвеня 2015 года зацвердзіў прадаўжэнне антырасійскіх санкцый на паўгода, да канца студзеня 2016 года.

Незадоўга да заканчэння гэтага тэрміну абмежавальныя меры былі прадоўжаны зноў, на гэты раз - па 31 ліпеня 2016 года.

24 чэрвеня 2015 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прадаўжэнні харчовага эмбарга да 5 жніўня 2016 года ўключна. Згодна з пастановай Кабінета міністраў, Расія абмежавала імпарт з ЗША, ЕС, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі ялавічыны, курынага мяса, свініны, малочнай прадукцыі, жывой, ахалоджанай і замарожанай рыбы і ракападобных, арэхаў, фруктаў і агародніны.

3 сакавіка 2016, Вашынгтон
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:478
 
Ключевые слова:
Санкции Россия Евросоюз США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме