https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беллегпрам" прапанаваў вытворцам зрабіць для ІП ільготныя ўмовы набыцця тавараў


Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю канцэрна Святлана Кахро.
Канцэрн "Беллегпрам" выступіў з прапановай да вытворцаў зрабіць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготныя ўмовы набыцця тавараў.  

"Мы праводзілі сур`ёзную інфармацыйную работу для індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадпрыемствы сталі актыўна ў гэтым напрамку працаваць, перагледзелі ўмовы пастаўкі прадукцыі. Мы ад імя канцэрна прасілі зрабіць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготныя ўмовы - з адтэрміноўкай плацяжу, магчыма, заменай тавараў. Не кожны можа ўгадаць - трэба паспрабаваць тавар", - адзначыла Святлана Кахро.

Паводле яе слоў, канцэрнам сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў, а таксама аблвыканкамамі ў кожнай вобласці былі праведзены сустрэчы з ІП для наладжвання сумеснай работы. "За студзень колькасць заключаных дагавораў павялічылася на 10 працэнтаў. І гэта пры тым, што ў студзені была крыху чакальная пазіцыя ў прадпрымальнікаў. Усе раней дзеючыя дагаворы былі перазаключаны", - сказала яна.

У прыклад Святлана Кахро прывяла работу кампаній "Палессе" і "Калінка". "У канцы мінулага года "Палессе" і "Калінка" адкрылі сумесна з ІП у рамках дагавора франчайзінгу пяць гандлёвых аб`ектаў. І гэтыя гандлёвыя аб`екты добра працуюць, яны прыбытковыя. Таму што ІП як ніхто ведае, як прадаваць тавары. У гэтым у іх трэба павучыцца", - рэзюмавала яна.

9 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Легпром Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме