https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Павышэнне пенсійнага ўзросту павінна тычыцца ўсіх


Кіраўнік дзяржавы лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх.
Пра гэта ён заявіў 10 сакавіка на нарадзе па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы.

"Аднак трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары", — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Ён адзначыў, што сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі павялічылася ў параўнанні з 90-мі гадамі мінулага стагоддзя. "Таму 55-60 гадоў — гэта нармальны ўзрост. І скажы жанчыне, што яна старая ў 55 гадоў або пенсіянерка... Слухайце, пакрыўдзіцца! А калі мы прапануем: раз ты не старая, не пенсіянерка, давай папрацуй — іншае нейкае меркаванне. Тое ж самае і пра мужыкоў можна сказаць. Яны дэманстратыўна не крыўдзяцца, але ў душы. У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць, і плугам не ў адзін корпус, а ў тры корпусы зачапіць — і пацягне" , — лічыць Лукашэнка.

"Не хачу ўжо тут казаць пра нашых славутых прадстаўнікоў сілавых структур, якія сёння ў прынцыпе ў 45 гадоў могуць пайсці на пенсію. 90% з лішнім могуць пайсці ў 45 гадоў на пенсію. І што ж гэта за пенсіянер у 45 гадоў ?! Думаю, будзе справядліва, калі пытанне павышэння пенсійнага ўзросту закране ўсіх", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, у пытанні павышэння пенсійнага ўзросту ён знаходзіцца "паміж двума патокамі меркаванняў": прапановамі ўрада, якія грунтуюцца на эканоміцы і з якімі "абсалютна салідарны", і думкай народа, да якой ён не можа не прыслухацца. Урад прапануе пенсійную сістэму значна ўдасканаліць, паведаміў кіраўнік дзяржавы. "Прапановы ёсць розныя, пачынаючы ад расійскага ўзору. Гаворка ідзе пра павышэнне пакуль пенсійнага ўзросту, а затым і, магчыма, рэфармаванне ў цэлым ўсёй сістэмы, дашліфоўку або змяненне некаторых напрамкаў. Гэта адна пазіцыя, пазіцыя ўрада", — падкрэсліў ён.

Прапановы ўрада падтрымліваюць каля паловы насельніцтва, сказаў Лукашэнка. "І людзі адгукаюцца на нашы прапановы, просьбы, хай нават павольна, але пасля таго, як мы ім тлумачым, расказваем, рэкамендуем, яны разумеюць, пра што ідзе гаворка. Беларусы — людзі адукаваныя", — дадаў ён.

"Я доўга думаў над гэтай праблемай і буду зыходзіць з аднаго прынцыпу, якім я карыстаюся заўсёды: не працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, эканоміцы, павінны кіраваць намі, а мы павінны кіраваць гэтымі працэсамі. І калі сітуацыя дазваляе, можна пацярпець, але калі яна набліжаецца да таго рубікону, які немагчыма дапусціць і перайсці, значыць, трэба прымаць рашэнне, каб потым гэтыя працэсы не кіравалі намі, таму што гэта будзе сабе даражэй як у палітыцы, эканоміцы, так і ў фінансах. Таму хацеў бы, каб і на гэтае пытанне ўрад сёння адказаў: мы ўжо падышлі да таго сур`ёзнага моманту, калі трэба прымаць рашэнне, ці яшчэ сітуацыя дазваляе, з пункта гледжання эканомікі, выключна", — заявіў Лукашэнка.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2016
 
Дата публикации:10.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пенсионный возраст Пенсия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме