https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мяняць азначэнне моладзі ў Беларусі не плануецца


Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная ў ходзе адкрытага дыялогу моладзі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх аб`яднанняў.
У час сустрэчы адзін з удзельнікаў пацікавіўся ў прадстаўнікоў дзяржорганаў, ці не абмяркоўваецца цяпер пытанне пашырэння дыяпазону ўзросту моладзі.

Наталля Пшанічная на гэта адказала, што ў Беларусі ўзрост моладзі заканадаўча вызначаны з 14 да 31 года. Для рэспублікі - гэта самы прымальны, эканамічна падлічаны дыяпазон. Павышаць узрост не плануецца. "31 год - гэта дастаткова, каб атрымаць адукацыю, рэалізавацца ў нейкай ступені ў прафесіі", - сказала начальнік упраўлення.

Наталля Пшанічная адзначыла, што кожная краіна вызначае ўзрост моладзі зыходзячы ў першую чаргу са сваіх эканамічных паказчыкаў і прыярытэтаў. "Украіна ў свой час паднімала ўзрост да 35, недзе ёсць да 28. Напэўна, нечым кіруюцца краіны, устанаўліваючы менавіта такі ўзроставы дыяпазон", - сказала яна.

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч, такія пытанні заўсёды выклікаюць дыскусію. У якасці пацвярджэння яна прывяла прыклад таго, што ў краіне не адзін год вядзецца размова аб павышэнні ўзросту да 21 года пры продажы алкаголю. У такіх пытаннях заўсёды будуць тыя, хто за такія меры і хто супраць.

Адкрыты дыялог прайшоў у ходзе форуму галіновых камітэтаў і пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі стратэгію кадравай палітыкі, якая ўключае сістэму падрыхтоўкі і выяўлення кадраў, падтрымку іх на розных этапах станаўлення і развіцця, а таксама праблемы, што хвалююць моладзь, пытанні развіцця і падтрымкі ініцыятыў, сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі маладых спецыялістаў і інш.

Праграма форуму таксама ўключае інтэрактыўныя трэнінгі на камандаўтварэнне, з`яднанне калектыву і работу ў секцыях па развіцці асобасных якасцей лідара.

Вынікі работы плануецца падвесці на пашыраным пасяджэнні каардынацыйнага савета галіновых камітэтаў і пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" міністэрстваў і ведамстваў. Будзе прыняты план работы савета і абмеркаваны перспектывы яго развіцця.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2016
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:781
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь Беларуси Возраст Молодые специалисты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме