https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


“Малочных войнаў” больш ня будзе?


Расея ў выпадку дэфіцыту будзе закупляць малако ў Беларусі. Пра гэта заявіла расейскі міністар сельскай гаспадаркі Алена Скрынік.
"Па малочных прадуктах у нас няма станоўчай сытуацыі. Мы ідзем зь нязначным перавышэньнем паказчыкаў мінулага году, – сказала Алена Скрынік. – У нас праблемы з кармавой базай з-за засухі. Калі будзе неабходнасьць, мы будзем купляць малако ў Беларусі".

“Малочныя войны”, магчыма, засталіся ў мінулым ня толькі з прычыны патрэбы ў беларускім малаку, якая можа ўзьнікнуць у Расеі зараз. Як паведаміла галоўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан, у мытным саюзе будзе немагчыма забараніць імпарт таго ці іншага віду харчаваньня.

Паводле яе, пры выпрацоўцы неабходных дакумэнтаў пытаньні гігіенічнай сэртыфікацыі былі разгледжаныя праз прызму сытуацыі, якая ўзьнікла летам мінулага году, калі паміж Расеяй і Беларусьсю пачалася "малочная вайна".

"Дзякуючы таму, што мы тады перажылі, мы ўжо ведалі ўсе свае болевыя кропкі і пастараліся іх прыкрыць. У дакумэнты, якія вызначаюць парадак санітарнага кантролю ў рамках мытнага саюзу, мы спэцыяльна ўвялі пункты, дзе ўсё выразна сказана: калі прыпыняецца рэалізацыя або перавоз празь мяжу пэўнага тавару, хто адбірае пробы прадукцыі, у якіх выпадках неабходны яе аналіз ", – адзначыла спадарыня Качан.

"І, самае галоўнае, мы заклалі ў гэтыя дакумэнты пытаньні арбітражу. Таму сёньня прад`яўленьне такіх неабгрунтаваных прэтэнзій да прадукцыі беларускіх вытворцаў проста немагчымае", – заявіла галоўны санурач Беларусі.

11.08.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:11.08.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:4977
 
Ключевые слова:
молоко из Беларуси Молочная война Таможенный союз мытны саюз Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме